Барацьба з крызысам у Еўропе – датацыі на адпачынак

Барацьба з крызысам у Еўропе – датацыі на адпачынак

Нямецкія палітыкі маюць новую, нештодзённую прапанову барацьбы з крызысам і запазычынасьцю Еўропы. Яны хочуць даплочваць нямецкім турыстам да турпаездак у Грэцыю ці Партугалію.

Турыстыка – гэта вядучая галіна грэцкай эканомікі. Падлічана, што летась замежныя турысты пакінулі ў краіне больш за 10 мільярдаў еўра. У Партугаліі крыху менш – 8 мільярдаў. Цяпер з'явілася ідэя, каб павялічыць гэтую суму, высылаючы ў водпуск у гэтыя краіны яшчэ больш нямецкіх турыстаў.

Такім чынам, палітыкі Нямецкай сацыял-дэмакратычнай партыі прапануюць частковую кампэнсацыю паездак у Грэцыю й Партугалію, паведамляе Polskie Radio S.A.

Падлічана, што калі б урад падараваў пяці мільёнам нямецкіх сем’ям купоны на суму 1 тысячы еўра, ВУП Грэцыі мог бы павялічыцца на 0,2%.

Новости

Вверх