Цяпер па тэлефоне можна купіць білеты на ўсе маршруты PKP Intercity

Цяпер па тэлефоне можна купіць білеты на ўсе маршруты PKP Intercity

Як паведамляе Polskie Radio S.A.:

Дастаткова зарэгістравацца, і можна купіць чыгуначны білет. З сённяшняга дня ў Польшчы можна карыстацца сістэмай, якая дазваляе купляць чыгуначныя білеты пры дапамозе сотавага тэлефона, які мае доступ да інтэрнета. Напрыклад, можна купіць таксама білет на цягнік з рэзэрвацыяй месцаў.

Карыстацца сістэмай можна бясплатна, а цэны не адрозніваюцца ад білетаў у касе на вакзале. Каб купіць білет, трэба спачатку зарэгістравацца на адмысловай старонцы www.bilkom.pl.

Білет мае форму ММС-паведамлення. Сістэма дасылае нам таксама код, неaбходны падчас кантролю.

Цяпер па тэлефоне можна купіць білеты на ўсе маршруты PKP Intercity.

Мнения

Вверх