Мастацкія сустрэчы ў Белавежы

Мастацкія сустрэчы ў Белавежы

Беларусы, палякі, немцы, татары, цыгане, літоўцы, яўрэі, рускія – прадстаўнікі ўсіх гэтых народаў жылі або жывуць на тэрыторыі Белавежскай пушчы, захоўваючы сваю культурную адметнасць, паведамляе Радыё Рацыя.

Штогод яны збіраюцца ў Белавежы на мастацкіх інтэграцыях «Ператоча», якія ладзіць Фонд царкоўнай музыкі ў Гайнаўцы. Па словах дырэктара фонду Мікалая Бушка, «Ператоча» – гэта напамін пра шматкультурнасць рэгіёна.

– Мы хочам паказаць перш за ўсё турыстам, а таксама нагадаць жыхарам Белавежскай пушчы спецыфіку гэтага рэгіёна. Тут пражываюць перш за ўсё беларусы разам з палякамі, ёсць і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей, якія па розных прычынах жылі ці жывуць у нас. «Ператоча» – гэта мерапрыемства, якое паказвае адкрытасць жыхароў рэгіёна Белавежскай пушчы на ўсе нацыі і культуры, якія толькі з’явіліся ў нас, многія стагоддзі пражывалі і жывуць далей.

Сёлета «Ператоча» ў Белавежы пройдзе ўжо 10-ы раз. Цягам двух дзён на сцэне Белавежскага амфітэатра выступяць калектывы з Беларусі, Польшчы, Украіны, Літвы. Пачатак канцэртаў сёння і заўтра а 19 гадзіне.

Наталля Герасімюк

Новости

Вверх