Ад пачатку ліпеня аб банкруцтве заявілі дзевяць польскіх турбюро

Ад пачатку ліпеня аб банкруцтве заявілі дзевяць польскіх турбюро

Сёлета ад пачатку ліпеня аб банкруцтве заявіла дзевяць польскіх турбюро. Відавочнай стала неабходнасць удасканалення сістэмы гарантый, паведамляе Polskie Radio S.A.

Турыстычныя агенцтвы абавязаны плаціць страхавыя гарантыі, аднак гэтага і так не хапае не толькі на задавальненне патрабаванняў кліентаў, як вяртанне грошай за нерэалізаваны адпачынак, а таксама на вяртанне турыстаў з-за мяжы, калі турбюро аб’яўляе банкруцтва.

Таму прадстаўнікі турыстычнай галіны абмяркоўваюць, ці не варта стварыць адмысловы фонд, якім турагенцтвы будуць карыстацца ў выпадку фінансавых праблем.

Паводле іх, гэтая прапанова больш карысная, чым павышэнне абавязковых гарантый. Аднак жа для турыстаў гэта азначае адно – турпаездкі ў наступныя вакацыі будуць каштаваць даражэй.

Мнения

Вверх