Брненскі фестываль беларускай культуры «by.By» адновіць сваю працу напрыканцы верасня

Брненскі фестываль беларускай культуры «by.By» адновіць сваю працу напрыканцы верасня

У чэшскім Брно па завяршэнні лета працягнецца фестываль беларускай культуры «by.By», які адбываецца тут з 24 красавіка. Штомесяц, акрамя летніх дзён, у Брно ладзяцца адмысловыя мерапрыемствы – фотавыставы, канцэрты, кінапаказы, тэатральныя пастаноўкі. Але асноўныя падзеі – сцэнічныя чытанні п’ес беларускіх аўтараў, якія адмыслова да фестывалю пераклалі на чэшскую мову, паведамляе Радыё Рацыя.

Гэтымі днямі вядуцца падрыхтоўчыя працы, каб напрыканцы верасня мерапрыемствы аднавіліся. Кажа адзін з арганізатараў фестывалю багеміст Сяргей Сматрычэнка:

– Фестываль пачне працу ў раёне 25 верасня – будзе адкрыццё выставы «Прэс-фота» і першае восеньскае сцэнічнае чытанне. Гэта адбудзецца недзе 20–25 верасня. Зараз вядуцца падрыхтоўчыя працы.


Новости

Вверх