На поўдні Польшчы прадаецца замак

На поўдні Польшчы прадаецца замак

У Польшчы прадаецца замак. На продаж выстаўлены палацава-паркавы комплекс у Баранаве Сандамірскім – адзін з галоўных помнікаў архітэктуры Прыкарпацця, паведамляе Polskie Radio S.A.

Гэта магнацкая рэзідэнцыя XVI стагоддзя, пярліна архітэктуры Рэнесансу, адзін з найлепш захаваных аб’ектаў гэтага перыяда ў Еўропе. Замак акружаны паркам плошчай у 14 гектараў. Сёння ў рэзідэнцыі месціцца гатэль і поле для гольфу.

5 гадоў таму польская дзяржава перадала замак у кіраванне Агенцтву развіцця прамысловасці. Аднак урадавае агенцтва заявіла, што больш не можа займацца такой дзейнасцю, таму прадае замак у прыватныя рукі.

Мнения

Вверх