Забаронены сувенір з замежнай экскурсіі

Забаронены сувенір з замежнай экскурсіі

На польска-украінскім памежным пераходзе «Хрэбэнне» мытнікі выявілі шэсць рыфастваральных каралаў, якія знаходзяцца пад аховай Вашынгтонскай канвенцыі, паведамляе Polskie Radio S.A.

Забароненыя сувеніры з замежнай экскурсіі на тэрыторыю Польшчы спрабаваў увезці 47-гадовы жыхар Кратошына. Мужчына купіў каралы на адным з базараў ва Украіне за 17,5 еўра. Хаця прадаўшчык запэўніваў паляка, што гэта падробкі, на мяжы ўзніклі праблемы.

Мытнікі выявілі забаронены тавар падчас рэнтгенаўскага агляду багажу. Папярэднія ацэнкі паказалі, што каралы сапраўдныя і знаходзяцца ў спісе ахоўваемых гатункаў.

За спробу іх увозу на тэрыторыю Польшчы без неабходных дакументаў пагражае ад 3 месяцаў да 5 гадоў зняволення. Справа турыста з Кратошына будзе перададзена ў суд.

Мнения

Вверх