Праеўрапейскі летнік для беларусаў (фота)

Праеўрапейскі летнік для беларусаў (фота)

 Група беларускай моладзі вярнулася з Кашубскага краю, паведамляе Polskie Radio S.A.

Тут, на поўначы Польшчы, цягам 10 дзён працаваў праеўрапейскі летнік. Ён адбыўся ў межах праграмы «Міжнародны маладзёжны абмен» Міністэрства нацыянальнай адукацыі Польшчы.

Госці з Віцебшчыны і Магілёўшчыны атрымалі падставовыя веды пра гісторыю еўрапейскай інтэграцыі і пра сённяшнюю сітуацыю ў ЕС. Апроч таго, маладыя беларусы азнаёміліся са спадчынай і сучаснасцю Памераніі (вёскі Выгода-Ланчыньска, Стэнжыца, Шымбарк, Вежыца, гарады Картузы, Касцяжына, Сопат, Гданьск, Мальбарк). Група таксама пабывала ў польскай сталіцы.

Моладзь падрыхтавала кампазіцыю пра Янку Купалу. Яна ўключала між іншым тэатральны выступ на аснове ўрыўку з п’есы Янкі Купалы «Паўлінка». Кампазіцыя была паказана не толькі перад удзельнікамі праеўрапейскага летніка, алеій перад іншымі гасцямі з Беларусі – юнымі палякамі з Гродзеншчыны.

111

222

333

444

555

666

777

888

999

Мнения

Вверх