Музей Другой сусветнай у Гданьску

Музей Другой сусветнай у Гданьску

У 73-ю гадавіну выбуху Другой сусветнай вайны ў Гданьску быў закладзены краевугольны камень пад Музей Другой сусветнай, паведамляе Polskie Radio S.A.

– Гэта будзе сімвал надзеі і сілы палякаў, – сказаў падчас урачыстасці прэм’ер-міністар Дональд Туск.

Будынак музея размешчаны паблізу гістарычнага цэнтра горада, па вуліцы Валова. На шасці паверхах запланаваны сярод іншага бібліятэка, канферэнц-залы і кавярні.

Галоўная выстава запланавана ў падвалах.

Другая сусветная вайна будзе паказана па-наватарску, з выкарыстаннем сучаснай мультымедыйнай тэхнікі як з палітычнага пункту гледжання, так і звычайных людзей. Экспазіцыя будзе прадстаўляць лёсы не толькі палякаў, а таксама іншых народаў.

Музей будзе праводзіць навуковыя даследаванні і выдавецкую дзейнасць. Будзе таксама цэнтрам міжнародных сустрэч.

Мнения

Вверх