Археалагічны фэст «Збуч. Гарадзішча» (фота)

Археалагічны фэст «Збуч. Гарадзішча» (фота)

Стаянкі Ранняга сярэднявечча, воі, рамеснікі, паказы жыцця нашых продкаў – у Збучы, што ў гміне Чыжы на Беласточчыне, праходзіць традыцыйны археалагічны фэст «Збуч. Гарадзішча», паведамляе Радыё «Рацыя».

Па словах дырэктара гміннага асяродка культуры ў Чыжах Юрыя Якімюка, фэст з’яўляецца састаўной часткай буйнога мерапрыемства.

– Адбываецца 10-ы юбілейны археалагічны фестываль. Штогод ён праходзіць у межах Еўрапейскіх дзён. Можна тут пабачыць і рыцарскія баі, і ўланаў, і будуць выступаць мастацкія калектывы. Ёсць тут і гастранамічныя пункты, дзе мы паказваем, як калісьці нашы продкі харчаваліся, як адпачывалі. Кожны тут знойдзе штосьці для сябе. Фэст будзе доўжыцца ажно да 10 гадзін вечара.

1

2

Па словах археолага Кацярыны Бяляўскай, збучанскае гарадзішча некалі мела асаблівую функцыю.

3

– Гарадзішча звычайна асацыюецца з тым, што тут некалі жылі людзі, было іх жыллё і г. д. Але гэтае Гарадзішча вельмі цікавае з увагі на сваю функцыю: яно мела функцыю абарончую. Калі пачыналася вайна, то людзі тут хаваліся са сваёй хатняй жывёлай, каб перачакаць варожы напад.

4

5

Фэст у Збучы праходзіць пры падтрымцы маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства. Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляюцца Чыжоўская гмінная ўправа і Аб’яднанне старажытнікаў польскіх.

6

7

Наталля Герасімюк, фота Міхаліны Герасімюк

Мнения

Вверх