На кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта – рэкордны конкурс

На кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта – рэкордны конкурс

На кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта – рэкордны конкурс. Па выніках другога тура ён складае больш за 4 чалавекі на месца. На 52 навучальных месца прэтэндуюць 220 польскіх юнакоў і дзяўчат. Такая высокая зацікаўленасць беларускай культурай і гісторыяй стала прыемнай нечаканасцю для выкладчыкаў Варшаўскага ўніверсітэта, паведамляе Polskie Radio S.A.

Супрацоўнік кафедры беларусістыкі доктар Яраслаў Калета лічыць, што інтарэс палякаў да беларусаў, як і ўсіх іншых усходніх суседзяў, мог вырасці дзякуючы нядаўняму футбольнаму чэмпіянату.

Я. Калета: Я думаю, што пасля чэмпіяната Еўропы ў Польшчы вельмі многа маладых людзей захацелі вучыцца ў нас і пазнаёміцца з беларускай гісторыяй, культурай і мовай. Мы вельмі гэтаму рады.

Большасць кандыдатаў паходзіць з Варшавы, Любліна і Беластока. Вывучаць беларускую філалогію пажадалі таксама некалькі маладых людзей з Беларусі.

Мнения

Вверх