Фестываль беларускай культуры by.By аднавіў сваю працу ў Брно

Фестываль беларускай культуры by.By аднавіў сваю працу ў Брно

Сёлета ў чэшскім Брно амаль цэлы год адбываецца фестываль беларускай культуры by.By. У канцы верасня фэст распачаў сваю працу пасля летняга перапынку. Адбылося сцэнічнае чытанне п’есы беларускага драматурга Паўла Пражка «Трусы», паведамляе радыё «Рацыя».

А гэтымі днямі ў Брно працуе фотавыстава «Беларусь прэс-фота 2012». Гаворыць адзін з каардынатараў фестываля вядомы багеміст Сяргей Сматрычэнка:

– Фестываль by.By зноў распачаў сваю працу пасля летняга перапынку. У нас адкрылася ў межах дадатковай фестывальнай праграмы выстава «Беларусь прэс-фота 2012». Было не менш за сто чалавек на самім вернісажы. Праца выставы працягваецца вось да гэтай нядзелі ўключна.

Наступнае сцэнічнае чытанне адбудзецца 25 кастрычніка. Гэта будзе п’еса Сяргея Кавалёва «Вяртанне Галадара».

Васіль Кроква

Мнения

Вверх