У лістападзе можна наведваць без білетаў чатыры каралеўскія рэзідэнцыі ў Польшчы

У лістападзе можна наведваць без білетаў чатыры каралеўскія рэзідэнцыі ў Польшчы

Некалькі каралеўскіх рэзідэнцый Польшчы будуць адкрытыя бясплатна для наведвальнікаў увесь лістапад. Адбудуцца сотні сустрэч, выстаў і майстар-класаў.

Гэта не было б магчыма без пагаднення, падпісанага паміж кіраўніцтвам варшаўскага Каралеўскага замка, замка ў каралеўскіх Лазенках, Вілянава ды Вавеля – рэзідэнцыі каралей у Кракаве. Гэтыя музеі маюць намер супрацоўнічаць у розных галінах з мэтаю пашырыць доступ да культурнай спадчыны Польшчы, паведамляе Polskie Radio S.A.

Чатыры згаданыя музеі – гэта самыя важныя польскія помнікі гісторыі і культуры, якія ахвотней за ўсё наведваюць турысты, у тым ліку з-за мяжы. Гэта таксама сімвалы польскай дзяржаўнасці. Для звычайных наведвальнікаў важна перш за ўсё тое, што ўсе гэтыя музеі можна будзе наведваць бясплатна. А лістапад – гэта асаблівы месяц, калі Польшча стала незалежнай дзяржавай.

 

Мнения

Вверх