100 мільёнаў злотых на падляшскія турыстычныя праекты

100 мільёнаў злотых на падляшскія турыстычныя праекты

Больш за 100 мільёнаў злотых на рэалізацыю турыстычных праектаў атрымаюць падляшскія органы самакіравання і прыватныя прадпрыемствы, паведамляе Радыё «Рацыя».

Грошы пойдуць на сямнаццаць праектаў, сярод якіх: гістарычны парк «Трылогія» ў Мельніку, пляцоўка для гольфу ў Беластоку і шлях Студзеньскага паўстання ў Кнышынскай пушчы. Датацыі, якія таксама атрымаюць самаўрады гмін Нараўка і Міхалова, будуць выдаткаваныя на разбудову турыстычнай базы, кажа маршалак ваяводства Яраслаў Дважанскі:

– Рэалізуючы інвестыцыйныя праекты, органы самакіравання павышаюць якасць жыцця жыхароў, на гэта яны і накіраваныя. Інвестыцыйныя праекты, рэалізаваныя прадпрымальнікамі, ствараюць новыя месцы працы.

Апрача новых турыстычных пунктаў, у рэгіёне з’явіцца 66 новых працоўных месц.

1

Грошы на новыя турыстычныя праекты паходзяць з «Рэгіянальнай аперацыйнай праграмы» Падляшскага ваяводства.

Лукаш Леанюк

Фота wrotapodlasia.pl

Мнения

Вверх