Пад Варшавай збудуюць суперсучасны Музей Пілсудскага

Пад Варшавай збудуюць суперсучасны Музей Пілсудскага

У 2016 годзе ў Сулеюўку пад Варшавай пачне працу Музей Юзафа Пілсудскага, паведамляе Polskie Radio S.A.

У рамках будовы музея плануецца аднавіць вілу, у якой некалькі год жыў адзін з аўтараў польскай незалежнасці. Пярлінай музея стане арыгінальны сад марашалка. Побач будзе месціцца адукацыйны цэнтр з экспазіцыяй, прысвечанай яго жыццю і дзейнасці.

Дзве траціны паверхні музейна-адукацыйнага будынку будуць знаходзіцца пад зямлёй. Менавіта там будзе працаваць адукацыйны цэнтр, музейная майстэрня і склады.

У наземнай частцы размесцяцца кнігарня, музейная крама, чытальня старой прэсы і кавярня. У шматфункцыянальнай залі будуць адбывацца выставы, канферэнцыі, святы і сустрэчы.

Аўтары музею жадаюць, каб ён стаў сучасным месцам знаёмства з польскай гісторыяй, дзякуючы якому можна будзе пашыраць каштоўнасці і традыцыі незалежнасці, за якія змагаўся Юзаф Пілсудскі.

Будаўніцтва пачнецца ў 2014 годзе і завершыцца праз два гады. Цана Музея Юзафа Пілсудскага – 50 млн еўра.

2

 

Новости

Вверх