У Варшаве – пераможцы фотаконкурсу «Прэс-фота Беларусі-2012» (фота)

У Варшаве – пераможцы фотаконкурсу «Прэс-фота Беларусі-2012» (фота)

У варшаўскім Палацы культуры і навукі прэзентаваліся работы пераможцаў незалежнага фотаконкурсу «Прэс-фота Беларусі-2012». Раней конкурсныя здымкі змаглі пабачыць жыхары чэшскага Брно і польскага Кракава. На адкрыццё выстаўкі прыйшлі мясцовыя беларусы і зацікаўленыя беларускай тэматыкай палякі, паведамляе Радыё «Рацыя».

На думку каардынатара выставы Юліі Рымашэўскай, важна, каб палякі маглі ўбачыць Беларусь не толькі ў кантэксце палітыкі.

– Мне вельмі хацелася б, каб як мага больш палякаў пабачылі працы беларускіх фатографаў, таму што гэта не толькі палітыка, гэта больш шырокі позірк у Беларусь. У Польшчы ўсё ж такі згадваюць Беларусь найперш тады, калі нешта здараецца. Найперш гэта выбары ці ціск на людзей. А ў нас ёсць і цудоўныя краявіды і нешта з побытавага жыцця, якое яднае нас і з палякамі, і з чэхамі, і наогул з людзьмі планеты.

Паглядзець лепшыя работы беларускіх фатографаў за 2012 год можна яшчэ цягам тыдня, да 27 лістапада ў памяшканні Collegium Civitas, што на 12-м паверсе Палаца культуры і навукі.

1

3

4

5

6

Ганна Мордань 

Фота аўтара

Новости

Вверх