На грандыёзным кірмашы гістарычнай кнігі ў Варшавы ўпершыню будзе салон беларускай кнігі

На грандыёзным кірмашы гістарычнай кнігі ў Варшавы ўпершыню будзе салон беларускай кнігі

Больш за 220 выдавецтваў, культурных інстытуцый, кніжных серый і экспанентаў гістарычных кніг возьмуць удзел у XXI Кірмашы гістарычнай кнігі, які 29 лістапада адкрываецца ў Варшаве, паведамляе Polskie Radio S.A.

Грандыёзная кніжная імпрэза будзе праходзіць у Аркадах Кубіцкага ў Каралеўскім замку ў Варшаве да 2 снежня.

Ні кірмашы ўпершыню будзе працаваць Першы салон беларускай кнігі. Беларускі выдавецкі рынак прадставяць дзесяць выдавецкіх праектаў. Сярод іх «Гарадзенская бібліятэка», «Архэ», Беларускае гістарычнае таварыства, «Кнігазбор», Беларускі гістарычны агляд, «Лімарыюс» і іншыя. Паглядзець і набыць беларускія кнігі можна будзе ў павільёне N 42 ад 10 да 18 гадзіны.

У праграме кірмашу сустрэчы з вядомымі гісторыкамі, аўтарамі кніг, дыскусійныя панэлі і гістарычныя шпацыры.

Мнения

Вверх