Расіяне едуць на Раство ў польскія горы

Расіяне едуць на Раство ў польскія горы

Некалькі тысяч расіян адпачываюць у польскіх гарах Каркaношэ. Яны адсвяткуюць у Польшчы праваслаўнае Раство, паведамляе Polskie Radio S.A.

Расіяне захопленыя колькасцю тавараў у крамах і цэнамі. У Маскве ўсё каштуе ў два разы даражэй.

У многіх турцэнтрах ізноў загучала руская мова. У Карпачы можна на ёй без праблем размаўляць. У буйных гатэлях асобныя супрацоўнікі прызначаюцца для абслугоўвання рускамоўных гасцей.

Алена Маркоўская кажа, што расіянам найбольш падабаецца тут культура абслугоўвання. Інакш абслугоўваюць турыстаў у Расіі і інакш у Польшчы. Адчуваецца, што Польшча – гэта і ёсць замежжа», – кажа Маркоўская.

І па гэтых прычынах расіяне выбіраюць адпачынак у Карканошах, хаця гэта невялікія горы і далёка ад дому – некалькі тысяч кіламетраў.

Новости

Вверх