У Беластоку спяваюць па-беларуску

У Беластоку спяваюць па-беларуску

Беларускія песні прагучаць сёння ў Оперы и філармоніі ў Беластоку. Каля 300 выканаўцаў, у тым ліку хоры, калектывы и салісты выступяць падчас гала-канцэрту юбілейнага, XX Фестываля беларускай песні, паведамляе Polskie Radio S.A

У канцэрце прымуць удзел пераможцы цэнтральнага конкурсу, які тыдзень таму прайшоў у сталіцы Падляшша. Удзельнікі будуць спяваць беларускія народныя песні і творы эстраднай музыкі. Выступяць таксама госці з Беларусі: гурты «Неруш» і «Харошкі» з Мінска. Фестываль беларускай песні з'яўляецца найбуйнейшай культурнай падзеяй беларускай нацменшасці ў Польшчы. Як падкрэслілі арганізатары з Беларускага грамадска-культурнага таварыства, сёлета ў цэнтральным фестывалі ўдзельнічала рэкордная колькасць выканаўцаў.

Мнения

Вверх