12 сакавіка ў Будапешце урачыста адкрылася персанальная выстава Уладзіміра Цэслера

12 сакавіка ў Будапешце урачыста адкрылася персанальная выстава Уладзіміра Цэслера

12 сакавіка ў Будапешце ўрачыста адкрылася персанальная выстава знакамітага беларускага мастака і дызайнера Уладзіміра Цэслера «Культурны плакат», на якой экспануецца 45 арыгінальных плакатаў. Выстава арганізавана Пасольствам Беларусі ў Венгрыі сумесна з вядомай будапешцкай галерэяй «Фораш». 
 
У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел прадстаўнікі венгерскіх органаў дзяржаўнага кіравання, дыпкорпуса, акрэдытаванага ў Будапешце, творчая інтэлігенцыя, паведамляе МЗС РБ.
 
Адбылося выступленне Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Венгрыі Аляксандра Хайноўскага, падчас якога удзельнікі мерапрыемства былі азнаёмлены з творчасцю У. Цэслера. Асаблівы акцэнт быў зроблены на важнасці далейшага развіцця двухбаковых сувязяў у сферы культуры і мастацтва. 
 
Правядзенне выставы плаката У. Цэслера ў Венгрыі ў бягучым годзе мае сімвалічнае значэнне: 25 гадоў таму ў венгерскім горадзе Печ адбылася яго першая персанальная выстава плаката. 
 
Выстава працягнецца да 12 красавіка.

Мнения

Вверх