«Смакі Крэсаў» запрашаюць у Беласток

«Смакі Крэсаў» запрашаюць у Беласток

У Беластоку сёння можна будзе пакаштаваць стравы рэгіянальнай беларуска-польскай кухні, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

У рамках XIV Дзён памежнай культуры пройдуць «Смакі Крэсаў». Стравы падрыхтуюць супольна прадстаўніцы клуба жанчын «Граднянка» і вучні Комплексу гастранамічных школ у Беластоку.

Гаворыць суарганізатар фестывалю, старшыня Фонду ў карысць дзяцей Гродзеншчыны Рафал Церняк:

– Сустрэча прысвечана памежнай кухні. Гэта тэма, якую ўсе вельмі любяць. Прыязджаюць да нас госці з Гродна, прадстаўніцы клуба жанчын «Граднянка», якія прыгатуюць для нас супольна з вучнямі гастранамічных школ Беластока пачастункі памежжа. 

Прэзентацыя рэгіянальнай кухні праходзіць у Комплексе гастранамічных школ у Беластоку. Дні памежнай культуры завершацца ўжо традыцыйна 19 сакавіка ўрачыстым святкаваннем імянін маршалка Юзафа Пілсудскага.

Ганна Шайкоўская

Мнения

Вверх