Балельшчыкі гданьскай «Лехіі» трапілі ў аварыю

Балельшчыкі гданьскай «Лехіі» трапілі ў аварыю

Аўтобус з балельшчыкамі футбольнай каманды «Лехія» (Гданьск) трапіў у ДТЗ, паведамляе  Беларускае радыё «Рацыя». Аварыя адбылася сёння раніцай. Два чалавекі загінулі, каля 30 параненыя, гаворыцца ў паведамленні паліцыі горада Влоцлавэк, побач з якім адбылася аварыя, паведаміў прэс-сакратар гданьскай «Лехіі» Міхал Левандоўскі.

– Балельшчыкі, якія атрымалі цялесныя пашкоджанні, знаходзяцца ў шпіталі, іх развезлі па мясцовых шпіталях. З таго, што ведаю, 12 чалавек атрымалі цяжкія пашкоджанні, яны ў горшым стане і, напэўна, даўжэй будуць знаходзіцца ў шпіталях. Частка балельшчыкаў, якія не пацярпелі ў аварыі, вяртаецца да Гданьска.

Балельшчыкі вярталіся ў родны Гданьск пасля матчу «Лехіі» з камандай «Пяста» (Глівіцэ). Высвятляюцца абставіны, у якіх аўтобус з'ехаў у прыдарожную канаву і перакуліўся. З-за аварыі рух на трасе быў на некаторы час абмежаваны, у раёне ДТЗ ўзніклі заторы.

Антон Разумоўскі

Новости

Вверх