Дні беларуска-шведскай літаратуры пройдуць у Львове

Дні беларуска-шведскай літаратуры пройдуць у Львове

Дні беларуска-шведскай літаратуры пройдуць гэтым разам ва Украіне, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя». Мерапрыемства адбудзецца з 17 па 19 мая ў Львове. Як патлумачыла каардынатар праграмы Надзея Аўсіевіч, у гэтым годзе арганізатары з шведскага боку не змогуць прыехаць у Беларусь.

Надзея Аўсіевіч:

– На жаль, дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Швецыяй у гэтым годзе пагоршыліся, каардынатар Дзён шведскай літаратуры Марыя Сёдэрберг не здолела атрымаць візу і таму прыняла рашэнне праводзіць асноўнае мерапрыемства ў Львове.

Па словах Надзеі Аўсіевіч, на дадзены момант спіс удзельнікаў Дзён літаратуры з беларускага і шведскага боку ўдакладняецца. Па выніках конкурса юнацкай паэзіі-2013 у Львоў зможа трапіць таксама ягоны пераможца з Брэсцкай вобласці.

Дні беларускай і шведскай літаратуры праводзіліся ў розных гарадах Беларусі больш за 10 год. Сярод іх былі такія гарады як Пінск, Баранавічы, Полацк, Навагрудак, Брэст, Мікашэвічы і інш.

 

 

Мнения

Вверх