22 чэрвеня Цімох Акудовіч і Васіль Грынь прэзентуюць экскурсійны маршрут па мясцінах паўстання 1863 года

22 чэрвеня Цімох Акудовіч і Васіль Грынь прэзентуюць экскурсійны маршрут па мясцінах паўстання 1863 года

У суботу, 22 чэрвеня, арганізатар вядомага Фэста экскурсаводаў Цімох Акудовіч, а таксама Васіль Грынь прэзентуюць экскурсійны маршрут па мясцінах паўстання 1863 года.

Прэзентацыя адбудзецца на Вілейшчыне, маршрут пройдзе па мястэчках Плябань - Латыголь - Вялікая Сэрвач - Даўгінава - Альковічы - Уладыкі. Як паведамляюць арганізатары, маршрут, прысвечаны паўстанню Кастуся Каліноўскага, ужо аддадзены ў Нацыянальнае агенцтва па турызму, і ёсць спадзяванне, што праграма будзе ўключана ў агульны спіс афіцыйных беларускіх экскурсійных маршрутаў.

Экскурсія разлічана прыблізна на 7 гадзін.

 

Новости

Вверх