Кампанія «Коларлэнд» прапануе экскурсію «з габрэйскім акцэнтам»

Кампанія «Коларлэнд» прапануе экскурсію «з габрэйскім акцэнтам»

6 кастрычніка 2013 года запрашаем на ўнікальную вандроўку, якая раскрые для вас малавядомую гісторыю вядомых экскурсійных месцаў  гісторыю габрэяў на Беларусі.


Большасці беларусаў ужо вядома, што літвіны і літоўцы – не адно і тое ж, што літвінамі называлі нашых продкаў, якія жылі ў Вялікім княстве Літоўскім. А каго ў ВКЛ называлі літвакамі? Як габрэі патрапілі на нашыя землі? Што такое штэтл? І на якой мове да сярэдзіны ХХ ст. размаўлялі ў нашых мястэчках, асабліва ў гандлёвыя дні? Што месцілася на Школьных вуліцах? Пра ўсё гэта і шмат пра што іншае вы даведаецеся, далучыўшыся да экскурсіі, распрацаванай кампаніяй «Коларлэнд».


Нават тыя, хто неаднойчы бываў у такіх вядомых эскурсійных месцах, як Мір, Шчорсы, Навагрудак, Усялюб, адкрыюць іх для сябе зусім з іншага боку. Але і тыя, каму яшчэ не давялося там пабываць, няхай не хвалююцца, бо пра літвінскую, беларускую гісторыю, а таксама пра гісторыю іншых народаў, што там жылі, вам таксама не забудуць распавесці.


Пазнаёміць нас з габрэйскай гісторыяй беларускіх мястэчак мастак-рэстаўратар, беларускі ідышыст, складальнік ідыш-беларускага слоўніка Алесь Астравух. У праграме таксама спевы на ідыш і майстар-клас па мове ідыш: да канца вандроўкі ўсе ахвотныя навучацца пісаць сваё імя габрэйскімі літарамі.


Маршрут (~350 км): Мінск – Мір (shtetl) – Турэц (shtetl) – Карэлічы (shtetl) – Шчорсы (сядзіба) – Панямонь (бусляная дуброва) – Навагрудак (shtetl) – Уселюб – Мінск.

Новости

Вверх