Абрынулася вежа «чорнага замка» Камянецкага

Абрынулася вежа «чорнага замка» Камянецкага

Адбылося гэта 1 жніўня, пасля моцных дажджоў. Апроч залевы, прычынай абрынання сцяны называюць і памылку рэстаўратараў: падчас аднаўлення вежы ў мур былі ўмантаваныя водаадводы. І магчыма, вада дзесьці прасочвалася ў тоўшчу сцяны, паступова разбураючы яе.

На адбудову фартэцыі спатрэбяцца тры месяцы і 1 млн грыўняў (каля $125 тыс.), адзначаюць спецыялісты.

Новая, або Вялікая вежа — найбольшая ў Камянецкім замку. Яна была прыбудаваная да знешняга боку замка ў 1544 годзе паводле апошняга слова тагачаснай фартыфікацыі. Магутныя муры аднак не ратавалі замак ад захопаў: у канцы XVII ст. Камянец-Падольскі заваявалі туркі і трымалі 27 гадоў.

Сёння замак — турыстычны дыямент Украіны. На яго рэстаўрацыю ў 2003-2007 гг. было выдаткавана 1,2 млн грыўняў.

Маляўнічыя краявіды Камянца-Падольскага прываблівалі кінарэжысёраў. У замку і яго наваколлях было знята некалькі дзясяткаў гістарычных фільмаў. Сярод іх — «Чорны замак Альшанскі» паводле рамана Уладзіміра Караткевіча.

Новости

Вверх