У Беластоку пачаўся фестываль «Беларускі абрад на сцэне»

У Беластоку пачаўся фестываль «Беларускі абрад на сцэне»

Як паведамляе «Радыё Рацыя»:

У Беластоку пачаўся ўжо ХVIII фестываль «Беларускі абрад на сцэне». Вяселле, вячоркі ці валачэнне – гэтыя абрады прэзентавалі народныя калектывы з Падляшша.

На сцэне выступалі між іншым «Каліна» з Залук, «Расспяваны Гарадок», «Малінкі» з Маліннік. Незвычайны спектакль падрыхтавалі дзеці з дзіцячага садка № 14 у Беластоку. Разам са сваімі бацькамі прадставілі яны абрад сватоў і вяселля.

Арганізатарам мерапрыемства з'яўляецца Беларускае грамадска-культурнае таварыства. Як адзначыў старшыня галоўнага ўпраўлення БГКТ Янка Сычэўскі, найбольш натуральным асяроддзем функцыянавання беларускай культуры была вёска.

SAM_1910

SAM_1915

SAM_1916

SAM_1917

SAM_1921

– Вяселле, заручыны, вяртанне з вяселля, хрысціны – розныя абрады, так як рознае жыццё, розныя акалічнасці жыцця, так вядома, што і абрады розныя. Але трэба сказаць, што важныя і найбольш багатыя – гэта тыя, якія звязаныя з больш урачыстымі здарэннямі ў жыцці чалавека.

Бліжэйшыя паказы «беларускага абраду» – у нядзелю, 13 лістапада. Беларускія калектывы пакажуць свае спектаклі ў святліцы ў Махнатым і Гайнаўскім Доме культуры.

Лукаш Леанюк

Новости

Вверх