Беларусы Літвы атрымалі 12 сотак у цэнтры Вільні пад будаўніцтва

Беларусы Літвы атрымалі 12 сотак у цэнтры Вільні пад будаўніцтва

Як паведамляе Радыё Рацыя:

Дванаццаць сотак у самым цэнтры Вільні – для беларусаў Літвы. Завяршылася афармленне ўсіх дакументаў, паводле якіх Таварыства беларускай культуры становіцца на 99 гадоў уладальнікам гэтага надзелу. Зямля атрымана пад пэўную забудову. 

«У планах таварыства стварыць там беларускі культурны цэнтр», – кажа старшыня аб’яднання Хведар Нюнька.

– Ён мае назву Цэнтр беларускай культуры імя Якуба Коласа. Канешне, мы не думаем, каб гэта зямля стаяла нявыкарыстанай на працягу далейшых гадоў. Мы шукаем спонсара, шукаем чалавека, які б на ўзаемавыгодных асновах пагадзіўся тут, у Вільні будаваць гэты цэнтр. Пажадана, каб гэта быў, канешне, беларус.

Працэс атрымання гэтага надзелу цягнуўся ледзь не 20 гадоў, як заўважае старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве Хведар Нюнька. Упершыню за гэтыя гады колькасць беларусаў у Літве павялічылася – на 5 тысяч чалавек.

Улад Грынеўскі

Мнения

Вверх