04.04.2014

 - Газета

Автор: Аляксей ШАЛАХОЎСКІ


«Асветніца і мецэнатка: да 150-годдзя Магдалены з Завішаў Радзівіл»

Такую назву мае новая кніга выдавецтва «Кнігазбор». Яна прысвечана 150-гадоваму юбілею вядомай беларускай асветніцы і мецэнаткі, дзеяча беларускага нацыянальнага адраджэння пачатку ХХ ст. Магдалены Радзівіл (1861–1945), якая паходзіла са знакамітага беларускага роду Завішаў. Значныя сродкі княгіня выдаткоўвала Беларускаму выдавецкаму таварыству ў Вільні. За яе грошы былі надрукаваны першыя кнігі класікаў беларускай літаратуры. Яна спансіравала першую беларускую газету з малюнкамі – «Нашу Ніву», фінансіравала таварыствы цвярозасці, шпіталі, адкрыла беларускія школы ў сваіх уладаннях.

У фондах Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі захоўваюцца 5 выданняў, на якіх быў надрукаваны герб Магдалены «Лебедзь»: зборнікі вершаў «Вянок» Максіма Багдановіча, «Курганная кветка» Канстанцыі Буйло, кнігі прозы «Рунь» Максіма Гарэцкага, «Васількі» Ядвігіна Ш., «Родныя з’явы» Тараса Гушчы (Якуба Коласа).

Асноўную частку кнігі складаюць матэрыялы праведзенага з нагоды юбілею ўрачыстага круглага стала (Мінск, 15 снежня 2011 г.), у якім бралі ўдзел вядомыя асобы: Адам Мальдзіс, Андрэй Унучак, Ірына Зварыка, Віктар Хурсік, Анатоль Федарук, Валянціна Яноўская, Алесь Цыркуноў, Алена Цітавец. Кнігу дапаўняюць архіўныя знаходкі і рэдкія публікацыі ранейшых часоў (верш Андрэя Зязюлі «Лірнік», а таксама ўспаміны эканома канцылярыі маёнткаў княгіні Магдалены Радзівіл у 1917–1918 гг., сябра Рады БНР Юстына Мурашкі). Таксама трэба адзначыць, што ў кнізе ёсць артыкул Гая Пікарда (1931–2007), англійскага даследчыка беларускай культуры. Добрую прадмову да кнігі напісала старшыня Рэспубліканскага аддзялення ГА «Міжнародная асацыяцыя беларусістаў», дацэнт кафедры, гісторык беларускай літаратуры філалагічнага факультэта БДУ Ірына Багдановіч. Яна ж – рэдактар кнігі, наклад якой 150 асобнікаў. Кніга разлічана на даследчыкаў, выкладчыкаў, гісторыкаў.

P. S. Вельмі добра будзе, калі з’явіцца і будзе распрацаваны турыстычны маршрут па мясцінах Магдалены Радзівіл (1861–1945).


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах