28.07.2014

 - Газета

Автор: Аляксей ШАЛАХОЎСКІ


Падарунак літаратара

Днямі Яўген Гучок падараваў мне сваю апошнюю кнігу «Альгерд Абуховіч. Зачараваны беларускім словам…».

Навукова-папулярнае выданне з’явілася на свет дзякуючы выдавецтву «Харвест» і Анатолю Тарасу. Наклад кнігі 1500 асобнікаў. На вокладцы ёсць рэпрадукцыя карціны мастака Алеся Цыркунова «Партрэт пісьменніка Альгерда Абуховіча» (2005, палатно, алей).

Трэба адзначыць, што Альгерд Рышардавіч Абуховіч-Бандынэлі (25.7.1840–10.8.1898) нарадзіўся ў вёсцы Калацічы Бабруйскага павета (цяпер Глускі р-ён). Літаратар мае паходжанне з радавітай памешчыцкай сям’і, звязанай далёкім сваяцтвам з італьянскім арыстакратычным родам Бандынэлі (адсюль псеўданім).

Вучыўся ў Слуцкай гімназіі. Шмат падарожнічаў, жыў у Жэневе і Парыжы, сустракаўся з вядомымі палітычнымі дзеячамі (К. Кавур, Л. Мераслаўскі, А. Чартарыйскі). Паводле некаторых звестак, удзельнік паўстання 1863–1864 гг., быў сасланы ў Сібір. Страціўшы маёнткі, займаўся рэпетытарствам у Слуцку, дзе вакол яго ўтварыўся гурток перадавай беларускай моладзі (Я. Дыла, П. Карповіч і іншыя).

Як пісьменнік, прытрымліваўся прынцыпаў народнасці літаратуры, пісаў у рэчышчы крытычнага рэалізму. Шмат перакладаў з рускай, польскай і заходнееўрапейскай літаратур.

Разам з Францішкам Багушэвічам ён адзін з пачынальнікаў жанру байкі ў беларускай літаратуры. Як чалавек аб’ектыўны, А. Абуховіч не быў схільны лічыць за сабой права першага ў беларускай літаратуры байкапісца. Ён добра ведаў, што байка – адзін з найбольш даўніх і распаўсюджаных у народзе сатырычных відаў мастацкай творчасці. Але байкі Абуховіча, кажучы фігуральна, больш чаплялі за жывое…

У калекцыі прыватнага мастацкага музея Анатоля Белага ў го­радзе Старыя Дарогі знаходзіцца барэльеф «Альгерд Абуховіч-Бандынэлі» работы скульптара Уладзіміра Мелехава. Ушанавана памяць пра беларускага пісьменніка ў Калацічах: там каля будынка сельскага Дома культуры ўстаноўлены памятны знак у гонар графа-дэмакрата. Сучасны паэт Віктар Шніп у прасторы створаных ім балад мае і «Баладу Абуховіча». У 2001 годзе Яўген Гучок апублікаваў паэму трохрадкоўяў «Сэрца на верхавіне збору» (Альгерд Абуховіч) з прысвячэннем светлай памяці Рыгора Віктаравіча Родчанкі.

Сённяшняя кніга зацікавіць шырокае кола чытачоў!


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах