22.12.2014

 - Газета

Автор: Іна ГАРМЕЛЬ


Ці варта турыстам ехаць на Магілёўшчыну? Рушым на руйнаванне стэрэатыпаў!

Што паглядзець у Беларусі? Калі раіце за­меж­ным сябрам, знаёмым, дык, на­пэў­на, перш-наперш кажаце пра Гродна, Віцебск, Брэст. А каб «навесці»на Магілёўшчыну? Неяк не задумваемся, бо спрацоўвае стэрэатып­нае: глядзець на ўсходзе краіны амаль што і ня­ма чаго. Між іншым зруйнаваць гэты стэрэатып можна — варта толькі рушыць у незашораную ванд­роў­ку! Што я нядаўна і зрабіла — з «Куфэркам па­да­рож­жаў» і са спадаром Антонам Астаповічам, стар­шынёй Беларускага добраахвотнага таварыст­ва аховы помнікаў гісторыі і культуры, у якасці гіда…

Калі Хрушчоў загадаў нішчыць храмы…

Першы пункт нашай ван­д­роў­­кі — вёска Вішоў Бя­лы­ніц­­­кага раёна. Тут нас су­ст­ра­­каюць, на жаль, толькі ўжо руіны Петрапаўлаўскай царк­­вы XVII стагоддзя. Але і ў іх можна заўважыць ацале­лыя рысы асаблівага архі­тэ­к­­турнага стылю — магі­лёў­с­ка­­га барока. Яго соль — у спа­­­лу­чэнні мясцо­вай мастацкай традыцыі з элементамі за­хо­д­не­еўрапейскага барока і ві­зан­тыйскага дойлідства.

Храм гэты моцна пацярпеў у 60-я гады мінулага веку, калі Мікіта Хрушчоў загадаў масава руйнаваць у СССР культавыя пабудовы. І толькі высілкамі магілёўскага краязнаўцы Фі­лі­повіча ўдалося выратаваць Петрапаўлаўскую царкву ў Вішове ад поўнага разбурэння…

Зараз мясцоваму права­слаў­­наму прыходу рэшткі гі­ста­­рычнага помніка неціка­выя: ёсць жа новы храм у вёсцы. Там моляцца, а сюды часцей зазіраюць турысты, чым мясцовы люд. Здаецца, так… Аб’ект, кажа Антон Астаповіч, — яўны «кандыдат» на канчатковае паміранне, бо беларуская дзяржава з 2013 года ні капейкі не выдаткавала на рэстаўрацыю падобных збудаванняў па ўсёй Беларусі. Больш таго, па новым Фінансавым кодэксе наогул забаронена выдаткоўваць дзяржаўныя сродкі на дапамогу тым жа прыватнікам, якія аднаўляюць аб’екты, што не належаць дзяржаве. Аб якім пры­ватна-дзяржаўным партнёрст­ве можна весці размову?!

Маладым на галаву — цагліна

Другі пункт вандроўкі — вёска Княжыцы Магілёўскага раёна, дзе нас чакаў дамініканскі касцёл Святога Мікалая. Дакладней, тое, што ад яго засталося… Наогул, цяпер Княжыцы, вёска пад Магілёвам, мае недзе 300 жыхароў. А некалі, дакладней у тым жа XVII стагоддзі, магнацкі род Пацаў засноўвае тут кляштар дамініканцаў. Пры ім спачатку будуецца драўляны касцёл, а ў 1780 — асвячаецца вось гэты, мураваны.

Пасля паўстання Кастуся Каліноўскага касцёл перадалі праваслаўнай царкве — цалкам у казённае ўладанне. У 80-90-я мінулага веку пад­сту­па­ліся да рэстаўрацыі гэтага велічнага збудавання, але — без асаблівага поспеху. Тым больш мала надзеі, што атрымаецца зараз выратаваць помнік ад канчатковага разбурэння. Руйнуецца паціху…

Дарэчы, яшчэ сёлета сюды ез­дзілі з Магілёва вясельныя картэжы — каб рабіць фо­та­сесіі… Але калі неяк на галовы маладым ледзь не звалі­лася цагліна (абышлося без ахвяр, на шчасце) — здымкі скон­чыліся. Цалкам верагодна, што назаўсёды…

АЗС на касцях стральцоў

Нарэшце перабіраемся ў сам Магілёў… Чарговым пунктам вандроўкі абіраем былыя гарадскія валы, прыпыняемся на месцы, якое неафіцыйна завецца Касцярняй, ці на плошчы Арджанікідзе…

Чаму менавіта такая назва? Вельмі цікавая гісторыя! І — сучаснасць таксама… Асабліва-ка­лі ўлічыць, што побач — АЗС. Пры чым тут запраўка? Дык вось, зноў перанясемся ў XVII век. Вайна паміж Рэччу Па­спа­літай і Маскоўскай дзяржавай. Войскі гетмана Януша Радзівіла бяруць Магілёў. Горад, які папярэдне… здаўся маскоўскім стральцам Трубяцкога. Усё было ціха-мірна, пакуль страль­цы паводзілі сябе добра. Але калі пачалі рабаваць, гвалта­ваць дзяўчат, гарадское на­сель­ніцтва не сцярпела… І ўчыні­ла страшэн­ную «разборку», кажучы па-сучаснаму, з мас­коўскімі страль­цамі.

Касцярня — менавіта тое мес­­­ца, дзе нямала касцей стра­лецкіх супакоілася. Яны паляглі тут на вечны спачын. Ды вось, у наш час спачын быў парушаны: адзін з былых мэ­раў Ма­гілёва даў дазвол на пабу­дову АЗС. Запраўка вырасла на стралецкіх касцях…

…І ніякія пратэсты грамадс­касці не дапамаглі! Такая вось беларуска-расійская «дружба». Такая памяць. Такія адносі­ны да гістарычных урокаў… Нешта ў гэтым ёсць не зусім людскае, праўда? Але ж — наф­та, бензін, грошы. І гары я­но гарам, тое стралецкае ліха­лецце?!

…Цікава, а якія яшчэ дурноты запомняць гэтыя валы? З нашага часу, прынамсі, толькі гэтую, з пабудовай запраўкі?

Там, дзе паўстане зноў Пакроўская…

Спускаемся з гарадскіх валоў. Некалі, вось так спускаючыся, можна было палюбавацца шыкоўнай Халоднай сінагогай, але яе зруйнавалі ў 30-я гады мінулага веку. Пазней такі ж незайздросны лёс напаткаў і Пакроўскую царкву XVII стагоддзя. Аб дзікунстве гэтым нагадвае цяпер памятны крыж, усталяваны ў 2007 годзе, тады ж, калі, дарэчы, адбудавалі гарадскую Ратушу.

Але што гэта — нейкі адносна свежы катлаван?! І дах над нечым прыземістым? Што ж так беражліва захоўваецца пасля кансервацыі? Ніякай ін­тры­гі — толькі факт, на гэты раз аптымістычны. У верасні 2014 года такім чынам за­кан­сервавалі рэшткі храма-зва­ні­цы, што быў некалі побач з Пакроўскай царквой. На месцы ж катлавана, упэўнена кажа Антон Астаповіч, паўстане абавяз­кова адроджаная Па­кроў­ская царква!
Чаму Шагала нельга звязваць толькі з Віцебскам?

Сінагога ў Ашмянах, як вядома, была пабудаваная ў 1912 годзе. Пры чым яна да Магілёва? І тым болей, як звязаная з Маркам Шагалам?

Пан Астаповіч лічыць, што «хопіць Віцебску „мана­палізаваць“ вялікага мастака». І вось чаму: ёсць у яго, праз продкаў, сувязь і з Магілёвам таксама. Згаданая вышэй Халодная сінагога, зруйнаваная, на жаль, дашчэ­н­ту, некалі была не толькі пом­нікам архітэктуры, але і культавым месцам, якое распі­сваў… прапрадзед Мар­ка Шагала! Ён жа, у сваю чар­гу, па версіі Астаповіча і іншых даследчыкаў, напачатку XX стагоддзя распісваў сінагогу ў Ашмянах. Тамтэйшы жыдоўскі храм датаваны 1912 годам, і цалкам верагодна, што Вялікі Марк «прыклаў да яго свой пэндзаль». Прынамсі, ёсць вялікае падабенства ашмянскіх роспісаў з тымі, што рабіў Марк Шагал у знакамітай Парыжскай Оперы. Тая ж манера. Тая ж рука?..

…І вось мы ўжо на фінішы не зусім звычайнай вандроўкі па Магілёўшчыне, якая абвяргае стэрэатып, быццам бы на ўсходзе Беларусі няма чаго паглядзець турысту. Скончылі агляд Магілёва плошчай перад Ратушай, дзе можна даведацца, як выглядаюць сцягі ўсіх райцэнтраў Магілёўшчыны. А да гэтага палюбаваліся велічным і пісьменна адрэстаўраваным касцёлам Святога Станіслава. І месцам як бы суіснавання дзвюх эпох — рог цяперашняга музейнага дома, колішняга калегіума, упіраецца ў звычайны шэры савецкі дом. Шэры — не па колеры, зразумела…


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах