12.01.2012

 - Газета

ТIO.BY і «Аўстрыйскія авіялініі» запрашаюць да ўдзелу ў фотаконкурсе каляднай паштоўкі!

Фотаконкурс «Там, дзе здзяйсняюцца мары» – гэта сумесны праект авіякампаніі «Аўстрыйскія авіялініі» і партала ТIO.by. Запрашаем прыняць удзел у фотаконкурсе тых, хто мае добры настрой, думае пра светлую будучыню і гатовы павіншаваць усіх знаёмых і незнаёмых людзей на нашым сайце.

Фотаконкурс «Там, дзе здзяйсняюцца мары» – гэта сумесны праект авіякампаніі «Аўстрыйскія авіялініі» і партала ТIO.by. Запрашаем прыняць удзел у фотаконкурсе тых, хто мае добры настрой, думае пра светлую будучыню і гатовы павіншаваць усіх знаёмых і незнаёмых людзей на нашым сайце.

Тэматыка віншаванняў неабмежаваная. Галоўнае – каб яна мела дачыненне да падарожжаў, авіяпералётаў, Новага года, Калядаў і свята ўсіх закаханых – Дня Святога Валянціна.

Арганізатары і журы фотаконкурса з асаблiвай цiкавасцю будуць ставіцца да тых фотавіншаванняў, у якіх будуць адлюстраваны найпрыгажэйшыя мясціны Еўропы!

Пакажыце ў сваіх творчых працах свае самыя патаемныя мары!

Галоўны прыз – два білеты на авіяпералёт ў сталіцу Аўстрыі – Вену!

Лепшыя фотаработы таксама будуць адзначаныя спецыяльнымі дыпломамі. 

Фотаздымкі прымаюцца на конкурс да 14 лютага 2012 года.  

Ацэньваць работы ўдзельнікаў будуць у два этапы: спачатку галасаванне ўсіх зарэгістраваных навед­вальнікаў сайта ТIO.BY. Пасля гэтага ў паўфінал праходзіць 50 работ, якія на­бралі найбольшую колькасць га­ла­соў, а таксама 25 работ, абраных жу­ры.

Лёс пераможцы ў фінале вызначыць прафесійнае журы.

Вынікі конкурсу мы абвесцім 1 сакавіка – у дзень нараджэння газеты «Туризм и отдых».

Урачыстае віншаванне перамож­цаў адбудзецца ў офісе авіякампаніі «Аўстрыйскія авіялініі».

Стаць удзельнікам конкурсу вельмі проста:

1) абярыце найлепшыя фота­здым­­кі, зробленыя на вызначаную тэматыку (колькасць фота ад аднаго ўдзельніка – да 10);

2) памер файлаў мусіць быць не больш за 300 Kb, па большым баку – не больш за 1000 px;

3) размясціце іх ў раздзеле ФОТАКОНКУРС «Там, дзе здзяйсняюцца мары» сайта TIO.BY самастойна. Напішыце свае віншаванні.

Калі ласка, не забывайцеся пазначыць наступную інфармацыю:

ПОЎНАЕ ІМЯ АЎТАРА

НАЗВУ РАБОТЫ

КАНТАКТЫ АЎТАРА

Увага: здымкі могуць змясціць на сайце толькі зарэгістраваныя ўдзель­нікі!


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах