14.05.2009

 - Газета

Навошта Мiрскi замак пафарбавалi ў ружовы колер?

Моцнае i глыбокае ўражанне ахапiла нас, калi перад намi знянацку вырас высачэзны замак. Раней чамусьцi здавалася, што замак трэба будзе шукаць дзесьцi на ўскрайку ў густэчы дрэў. i тое, што гэты гмах аказаўся так нечакана перад вачыма, яшчэ больш узмацнiла адчуванне велiчнасцi, магутнасцi.

iрына ШЫМУКОВiЧ

Моцнае i глыбокае ўражанне ахапiла нас, калi перад намi знянацку вырас высачэзны замак. Раней чамусьцi здавалася, што замак трэба будзе шукаць дзесьцi на ўскрайку ў густэчы дрэў. i тое, што гэты гмах аказаўся так нечакана перад вачыма, яшчэ больш узмацнiла адчуванне велiчнасцi, магутнасцi.

mir

Здзiўленне выклiкаў не толькi Мiрскi замак, а i Мiр, бо тут у асноўным захаваўся адмiнiстрацыйны i гандлёвы цэнтр, чым могуць пахвалiцца далёка не кожны беларускi горад або мястэчка.

Увогуле, здаецца, што Мiр так i застаўся па архiтэктуры ў тых старажытных часах, толькi крыху "аброс" забудовай з прыватных дамоў (дарэчы, я не знайшла тут нiводнага шматпавярховага жылога дома). Так i ўяўляеш сабе, як у часы старасвеччыны мясцовыя купцы выходзiлi на гэтую гандлёвую плошчу са сваiх дамоў, дзе зараз размешчаны спажывецкiя магазiны, аўтакаса.

Сёння тут гандлююць людзi "славянскай знешнасцi", а ў былыя часы можна было сустрэць татараў, яўрэяў i нават цыганоў. Пэўна ж, дзякуючы апошнiм, Мiр здаўна славiўся сваiмi коннымi кiрмашамi.

Караль Радзiвiл, больш вядомы як Пане Каханку, вельмi захапляўся звычаямi цыганоў i нават надаў iм прывiлей на вольны гандаль у ваколiцах Нясвiжа i Мiра. Менавiта ў Мiры была рэзiдэнцыя цыганскага караля (старэйшыны), якога выбiралi ў полi ля мястэчка. Старэйшыну зацвярджаў кароль Рэчы Паспалiтай i выдаваў яму спецыяльную грамату. Дзякуючы цыганам, у мястэчку Мiр былi заснаваны папяровыя, суконныя, ткацкiя i футравыя фабрыкi. Палатно мiрскiх ткачоў славiлася моцнасцю i чысцiнёй апрацоўкi. Аб пражываннi той цi iншай нацыянальнай меншасцi ў пэўным месцы сведчаць тапонiмы. У дадзеным выпадку гэта Цыганская гара ля Мiра.

Былыя яўрэйскiя сiнагогi, будынкi кагала ды яўрэйскай школы - вось прамыя доказы таго, што Мiр быў адным з найбуйнейшых яўрэйскiх цэнтраў. Пэўнае неразуменне выклiкае той факт, што нi на адным з гэтых помнiкаў архiтэктуры няма вядомай любому вандроўнiку шыльдачкi: "Гiсторыка-культурная каштоўнасць. Прычыненне шкоды караецца законам". Цi мясцовыя ўлады не могуць знайсцi матэрыяльныя сродкi для ўладкавання такой шыльдачкi на кожным з помнiкаў? Цi яшчэ якая прычына маецца, аднак факт, даволi сумны, застаецца фактам.

Сам Мiр падаўся жывым, у адрозненне ад славутага замка. Канешне, калi тут збiраюцца "сярэднявечныя" рыцары ды дамы, замак ажывае, здаецца, што ты трапляеш у часы Вялiкага княства Лiтоўскага. Гэтыя сярэднявечныя прадстаўленнi ўступаюць у пэўную гармонiю з замкам, у адрозненне, на мой погляд, ад канцэртаў сучаснай музыкi ў Мiрскiм замку.

Анiмацыя, сэрца сучаснага турызму, павiнна хоць прыблiзна быць звязана з гiсторыяй дадзенага аб'екта. Да прыкладу, стылiзаваныя мерапрыемствы "Княскi суд" ды "Шлюб Ягайлы" ў Лiдскiм замку. Чым не "мёд" для турыстаў, каб тыя зляталiся, нiбы пчолкi. У той жа час трэба прызнаць, што канцэрты, праведзеныя АНТ, вельмi папулярызавалi Мiрскi замак.

Далей трэба дзейнiчаць турфiрмам ды адмiнiстрацыi замка. Пагадзiцеся, што пакуль ў замку глядзець няма чаго. Шмат трэба працаваць над яго начыннем. Як кажа мая знаёмая-экскурсавод, кожны раз, прыязджаючы ў Мiр з экскурсiяй, яна не ведае, што пакажа турыстам i што будзе адчынена для агляду. У планах аднавiць сталовую перыяду Рэнесансу i вялiкi парадны зал у стылi барока.

А пакуль, акрамя вузкiх спiральных лесвiц з высокiмi прыступкамi, дзе два чалавекi не могуць размiнуцца, акрамя моцных чырвоных сцен, вежаў у розных архiтэктурных стылях (я так i не зразумела: навошта вежы пафарбавалi ў ружовы колер?), тут больш нiчога не нагадвае пра былую гiстарычную велiчнасць.

Дарэчы, на сцяне, якая глядзiць у бок дарогi з унутранага дворыка, ёсць магчымасць вельмi добра, нават няўзброеным вокам, прасачыць па колеры цэглы, дзе заканчваецца "сапраўдная" муроўка замка i пачынаецца сучасная.

...Чародкамi, нiбы качкi, цягнуцца сюды машыны, аўтобусы з турыстамi, нягледзячы на тое, што Мiрскi замак знаходзiцца на рэканструкцыi (па планах да 2010 года), рамантуюцца пад'язныя шляхi.

Як гэта нi банальна, але адной цiкавай iнфармацыi пра славуты гмах хапiла толькi на "падкормку" мозга, а вось страўнiк патрабаваў сваё. У той суботнi ранак абодва мiрскiя кафэ былi зачынены на "спецзаказы" i ўсе вандроўнiкi набывалi проста ля замка духмяныя блiны з розным начыннем.

...Стаянка ля Мiрскага замка была запоўнена не толькi аўтобусамi, але i гаманкiмi гандлярамi сувенiрамi. Прыемна, што праблем з набыццём розных па кошце сувенiраў не было, што нельга сказаць пра многiя беларускiя гарады. Так, здаецца, Браслаў, якi даволi папулярны ў летнi перыяд у беларусаў з розных рэгiёнаў (гэта можна вызначыць, напрыклад, па нумарах машын), не можа забяспечыць патрэбы турыстаў у сувенiрах: асартымент не разнастайны, i кошт "кусаецца", i набыць iх можна толькi ў Музеi традыцыйных рамёстваў i ткацтва.

Пабываўшы ў Мiры, дзе знаходзiцца помнiк са Спiсу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА - гонар нашай краiны, - кожны для сябе можа вырашыць, як заклiкае турыстычны даведнiк, набыты ў касе, дзе прадаюцца квiткi, цi можа "огромный мир вместиться в маленьком Мире".


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах