01.04.2010

 - Газета

Ужупіс – краіна андэграунду і творчай свабоды

«Котка не абавязана любіць свайго гаспадара, але ў цяжкі час павінна прыйсці яму на дапамогу. Сабака мае права быць сабакам. Чалавек мае права быць наіўным і ўвогуле нічога не разумець. Чалавек мае права з надыходам халадоў паляцець разам з дзікімі качкамі ў далёкія краіны. Чалавек мае права лайдачыць».

Дар’я Гуштын, Фота аўтара

«Котка не абавязана любіць свайго гаспадара, але ў цяжкі час павінна прыйсці яму на дапамогу. Сабака мае права быць сабакам. Чалавек мае права быць наіўным і ўвогуле нічога не разумець. Чалавек мае права з надыходам халадоў паляцець разам з дзікімі качкамі ў далёкія краіны. Чалавек мае права лайдачыць».

uzupis

Гэта вытрымкі з канстытуцыі краіны Ужупіс (літ. Uћupis) – раён Вільні, часткова размешчаны ў Старым горадзе. Па-беларуску раён называецца Зарэчча.

Раён злодзеяў стаў раёнам мастакоў

 Пяцьсот гадоў таму, праз раку быў пабудаваны першы масток, сюды пачалi перасяляцца майстры з усяго горада, а разам з iмi жабракi, прастытуткi i злодзеi. Ужупiс карыстаўся дрэннай славай сярод жыхароў тагачаснай Вiльнi  аж да пачатку 1990-х. У той час тут стаялi старыя паўразбураныя будынкi, не было санвузлоў i цэнтральнага ацяплення. I да гэтага часу многiя мастакi Ужупiса ходзяць у прыбiральню на вулiцу. Кошты на нерухомасць ва Ужупiсе заставалiся рэкордна нiзкiмi для Вiльнi. I ў 1994–1997 гадах студэнты Ужупійскай мастацкай акадэмii пачалi купляць тут кватэры. Новапасяленцы размалёўвалi будынкi, ставiлi незразумелыя для карэнных жыхароў скульптуры, гралi незразумелую музыку, насiлi экстравагантныя рэчы. Жыхары квартала абвясцілі Рэспубліку Ужупіс са сваім уласным сцягам, прэзідэнтам, канстытуцыяй і нават войскам з 12 чалавек. Зараз Ужупіс мае сваю валюту, мытню, сваіх уласных грамадзян, свае выбары.

 uzupis2Палітычны лад Ужупіса – прэзідэнцкая рэспубліка з неабмежаванай уладай прэзідэнта, якога не абіраюць, але які сам сабе абвяшчае. Ён здымае кiно, пiша вершы i арганiзоўвае фестывалi. А галоўны рэдактар газеты «Глашатай Ужупіса» Чапайціс яшчэ і па сумяшчальніцтве – міністр замежных спраў. У ролі міністра ў яго адзін абавязак – з шэрагу турыстаў-наведвальнікаў рэспублікі прызначаць амбасадараў. Гэта дазволіла адчыніць дыпламатычнае прадстаўніцтва ў 140 краінах. Канстытуцыя Ужупіса прадугледжвае абранне каралевы штогод, ад якой патрабуецца зусім няшмат – «прыгожа сядзець».

Тут два Новыя гады – 1 студзеня i 20 сакавiка. Ёсць у iх i свае непаўторныя святы. Гэта Дзень белых цырат, якi звычайна святкуецца на трэцi дзень Вялiкадня. Тады ўсе ходзяць адзiн да аднаго ў госцi. Альбо Дзень галеры. Гэта дзень старога дома, якi знаходзiцца недалёка ад ракi. Раней ён быў вельмi запушчаны. Пасля таго, як пара маладых людзей зняла гэты дом, там утварыўся так бы мовiць «творчы iнкубатар». I зараз у гэтым доме праходзяць выставы, прэзентацыi. Сёлета там нават з’явiўся клуб.

Свабода жыць свабодна

Ужупіс – цалкам ліберальнае грамадства. Яно дазваляе сваім грамадзянам выказваць любыя погляды пры ўмове, што яны не спакушаюцца на вечнасць і не робяць іншага чалавека нясчасным. Пацверджаннем гэтаму з’яўляецца існаванне на тэрыторыі краіны Альтэрнатыўнага Ужупіса. Яго сябры не прызнаюць ужупіскія ўлады.

uzupis3

Грашовая адзінка называецца «ужас». Патрымаць яе ў руках немагчыма, яна не матэрыяльная: ужам не падабаюцца ўжасы. Тут ёсць віртуальныя буцікі United Colors of Benetton («Любая вопратка для ўжоў усіх рас») і Chanel. Маецца крыніца вады ня горш за Perrier. Разлічыцца тут можна выключна ўжасамі.

Сімвалам Ужупіса з’яўляецца анёл, з тых часоў як на галоўнай плошчы быў усталяваны манумент, у выглядзе анёла з трубой. Калона была ўсталявана ў 2001 годзе. Спачатку на ёй размяшчалася вялізнае яйка, прададзенае ў сакавіку 2002 года на арганізаваным «Клубам анёла Ужупіса» аўкцыёне. 1 красавіка 2002 года на калоне была ўрачыста адкрыта скульптура анёла, агульная вышыня якога – 12,5 метра. Анёл сімвалізуе адраджэнне і мастацкую свабоду квартала.

Сцяг Ужупіса – белы, з выявай пяцярні, у якую ўпісана кола. Сцяг з’яўляецца сезонным, у кола у залежнасці ад часу года дамалёўваецца асенні лісток, зімовая калядная зорка, вясенняя птушка альбо летняя кветка.

Чым жыве краіна творцаў?

Галоўным заняткам ужоў з’яўляецца арганізацыя ўсемагчымых свят, карнавалаў, канцэртаў і тэатральных пастаноў. Арганізоўваюцца яны з любой нагоды і без яе. Асноўным святам Ужупіса з’яўляецца Дзень незалежнасці, які называюць Днём Ужупіса. 1 красавіка на цэлыя суткі ўводзіцца візавы рэжым – з гасцей бяруць капеечныя паборы. Людзі з’яжджаюцца ва Ужупіс з іншых раёнаў Літвы, сустракаюцца, абдымаюцца, п’юць віно, крычаць, цалуюцца, аб’яднаныя агульнай радасцю. Астатні час ужы лайдачаць, унармоўваюць адносіны са сваякамі, вандруюць па свеце і думаюць пра анёлаў.

uzupis5

Жыхары Ужупіса не спрабуюць перабудаваць свет, яны хочуць зрабіць яго прыемным для свайго існавання, стварыць маленькую краіну, дзе можа быць добра. Куды можна прыйсці і растварыцца. Збегчы. Перабег рэчку па мосце – і ты ў поўнай бяспецы ў гэтай міфічнай краіне... Ужупіс – міфічная рэальнасць.

Калі трапляеш у гэты іншы свет, здзiўляе наяўнасць i мiрнае суiснаванне вялiкага мноства творчых людзей. Аднак сказаць, што гэта багема ў нашым разуменнi слова нiяк нельга. Тут няма таго пафасу i гламуру, якi прысутнiчае на творчых тусоўках у многiх гарадах. Слова «багема» набывае тут iншы сэнс. Ва Ужупiсе самавыражэнне i iндывiдуальнасць знаходзяцца на кожным кроку. Гэтыя людзi ўвесь час нешта ствараюць. I гэта стала iх паветрам.


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах