05.03.2009

 - Газета

Добрай ранiцы, Амерыка!

Саўт Рывер (South River) - гарадок у цэнтральнай частцы штата Нью Джэрсi з насельнiцтвам 15 тыс. чалавек. Адно з яскравых уражанняў... У адзiн з першых дзён знаходжаньня я выбраўся ранiцай у мясцовую бiблiятэку (там быў дармовы iнтэрнет). Выйшаў з дома, у якiм жыў, прайшоў па вулiцы, збочыў на наступную. Насустрач iдзе жанчына, я ветлiва ўсмiхаюся: "Good morning". А яна мне ў адказ па беларуску: "Добрай ранiцы". Саўт-Рывер увесь час быў горадам эмiгрантаў.

Саўт Рывер (South River) - гарадок у цэнтральнай частцы штата Нью Джэрсi з насельнiцтвам 15 тыс. чалавек. Адно з яскравых уражанняў: У адзiн з першых дзён знаходжаньня я выбраўся ранiцай у мясцовую бiблiятэку (там быў дармовы iнтэрнет). Выйшаў з дома, у якiм жыў, прайшоў па вулiцы, збочыў на наступную. Насустрач iдзе жанчына, я ветлiва ўсмiхаюся: "Good morning". А яна мне ў адказ па беларуску: "Добрай ранiцы". Саўт-Рывер увесь час быў горадам эмiгрантаў. Цяпер там многа партугальцаў, мексiканцаў, усюдыiсных палякаў. У маленькай крамцы побач з маi

Алег ГАРДЗiЕНКА, фота аўтара

Саўт Рывер (South River) - гарадок у цэнтральнай частцы штата Нью Джэрсi з насельнiцтвам 15 тыс. чалавек. Адно з яскравых уражанняў... У адзiн з першых дзён знаходжаньня я выбраўся ранiцай у мясцовую бiблiятэку (там быў дармовы iнтэрнет). Выйшаў з дома, у якiм жыў, прайшоў па вулiцы, збочыў на наступную. Насустрач iдзе жанчына, я ветлiва ўсмiхаюся: "Good morning". А яна мне ў адказ па беларуску: "Добрай ранiцы". Саўт-Рывер увесь час быў горадам эмiгрантаў. Цяпер там многа партугальцаў, мексiканцаў, усюдыiсных палякаў. У маленькай крамцы побач з маiм месцам пражывання я з гаспадаромпакiстанцам размаўляў: па-польску. А стагоддзе таму трэць насельнiцтва Саўт-Рывера складалi беларусы. Што казаць, калi з паўтара дзесятка цэркваў у горадзе - тры пабудавалi беларусы. Ёсць таксама беларускiя могiлкi i нават курган-помнiк беларусам, палеглым за незалежнасць сваёй айчыны.

8-4

Усходнееўрапейская Iрландыя

Некалькi соцень нашых суайчыннiкаў перабралiся сюды, у Саўт-Рывер, у канцы ХiХ - пачатку ХХ ст., падчас першай хвалi беларускай эмiграцыi. Тады, ратуючыся ад сацыяльнай неўладкаванасцi, беларускiя землi пакiнулi 1,5 млн чалавек. Кожны сёмывосьмы. Не iрландыя сярэдзiны ХiХ ст., адкуль з'ехала трацiна, але ж: Нашы суайчыннiкi з'язджалi як ва ўсходнiм кiрунку (Сiбiр, знакамiтыя перасяленнi Сталыпiна на хутары), так i на Захад. На кароткачасовыя заробкi - у Францыю, Германiю, Данiю. Назаўсёды - у Аргенцiну, Канаду. Але найбольш - у ЗША. З 1890 г. да 1914 г. у ЗША прыехалi больш за мiльён выхадцаў з Беларусi. Палова - яўрэi, другая палова - этнiчныя беларусы. Беларусы рассялiлiся па ўсiх амерыканскiх штатах, жывуць нават на Гаваях i Алясцы, у Мантане ды Тэхасе. Але абсалютная большасць нашых землякоў асела ў штатах Нью-Йорк, Нью-Джэрсi, Агаё, iлiнойс, Пенсiльванiя. Амаль паўмiльёна.

На берагах той паўднёвай ракi Тыповы прыклад - гарадок СаўтРывер (South River - Паўднёвая рака), размешчаны за 60 км ад Нью-Йорка.

Ад канца ХiХ ст. горад сталi масава засяляць эмiгранты з Усходняй Еўропы: яўрэi, венгры, палякi i "рускiя". Палякi былi пераважна з этнiчных польскiх земляў, хоць сярод iх быў i пэўны працэнт беларусаў-каталiкоў. А вось большасць праваслаўных у СаўтРыверы былi нават не проста выхадцамi з беларускiх земляў, а выключна сялянамi з ваколiцаў Маладзечна, Вiлейкi, Валожына. 95% прозвiшчаў на праваслаўных могiлках святых Пятра i Паўла - прозвiшчы, характэрныя для маладзечанска-вiлейскага рэгiёна.

Мае бацькi жывуць на "памежжы" Маладзечанскага i Вiлейскага раёнаў. i прозвiшчы на могiлках у маёй вёсцы мала чым розняцца ад прозвiшчаў на гэтых могiлках у Саўт-Рыверы: Бялькевiчы, Уладыкi, Курцы, Дуровiчы: Пакiнулi жыхары Саўт-Рывера i след у амерыканскай гiсторыi. Сын эмiгранта пачатку ХХ ст. Андрэя Вайцяховiча - Алекс Вайцяховiч (19151994) - адзiн з найлепшых гульцоў у амерыканскi футбол.

А мясцовыя жыхары сцвярджаюць, што Марыя Казак, што эмiгравала з-пад Маладзечна ў пачатку ХХ ст., - мацi пасла ЗША ў Мiнску ў канцы 1990-х Майкла Козака. "Истинно русские"

i вось гэтыя самыя праваслаўныя - у тым лiку i Андрэй Вайцяховiч пабудавалi ў Саўт-Рыверы ў 1905 г. царкву святых Пятра i Паўла, прыхаджанамi якой у пачатку ХХ ст. былi 250 чалавек. А каталiкi ўзвялi ў Саўт-Рыверы прыгожы касцёл у гонар вiленскай Мацi Божай Вастрабрамскай.

Але i першыя, i другiя - як практычна ўсе прадстаўнiкi першай хвалi - не падазравалi, што яны - беларусы. Яны з'язджалi ад нас малапiсьменнымi, ды i школ беларускiх у канцы ХiХ - пачатку ХХ ст. не было. Скуль брацца нацыянальнай свядомасцi? Таму праваслаўныя лiчылi сябе рускiмi, каталiкi - палякамi. Хоць часта гэтыя "рускiя" i сказу не маглi вымавiць паруску, а "палякi" - па-польску.

Паколькi беларусы-саўтрыверцы збольшага былi праваслаўныя, то яны пакiнулi на карце гарадка "истинно белорусские" тапонiмы: вулiцы Талстога, Пушкiна, Горкага, вулiцу Маскоўскую. Праўда, цяпер гэтыя назвы не захавалiся, падчас "халоднай вайны" яны былi замененыя амерыканскiмi тапонiмамi.

З "рускiмi" даходзiла да канфузу. У 1950-х у Саўт-Рывер пераехала з Бразiлii сапраўдная руская. Дачуўшыся, што ў гарадку жывуць нiбы яе землякi, яна вырашыла сустрэцца з iмi. Сустрэлiся, але паразумецца не здолелi. Нашыя землякi, якiя лiчылi, што гавораць "паруску", не разумелi сапраўднай мовы Пушкiна. Тады яны прыйшлi да беларусаў - прадстаўнiкоў паваеннай хвалi. "Мы не разумеем яе мовы". - "Яна гаворыць па-руску". - "Гэта мы гаворым па-руску". Урэшце ўдалося пераканаць, што яны гавораць па-беларуску.

8-5

Беларусiзацыя Саўт Рывера

Новая хваля эмiграцыi прыехала ў Амерыку ў канцы 1940-х, калi з лагераў для перамешчаных асобаў у Германii ў ЗША перасялiлiся больш за 20 тыс. чалавек. У Саўт-Рывер прыехалi некалькi дзесяткаў беларускiх сем'яў i адзiночных эмiгрантаў.

Гэтыя эмiгранты былi нацыянальна свядомымi. Моладзь атрымала загартоўку беларускiх школ i скаўтынгу ў паваеннай Германii. Пасля пераезду за акiян i старэйшыя, i маладыя адразу пачалi будаваць Беларусь: ствараць арганiзацыi, засноўваць школы, царкоўныя прыходы.

У 1949 г. у Саўт-Рыверы быў створаны аддзел Беларуска-амерыканскага дапамаговага камiтэту, а ў 1950 г. - ужо сапраўдны беларускi праваслаўны прыход святой Еўфрасiннi Полацкай, якi ўзначалiў святар Мiкалай Лапiцкi.

Пагалоска пра беларускi Саўт-Рывер разышлася па ўсёй краiне. Скончылiся кантракты - беларусы збiралi бавоўну ў Арканзасе, працавалi ў фермераў у Аклахоме - i яны пацягнулiся да сваiх.

У Саўт-Рыверы цi яго ваколiцах новыя эмiгранты-мужчыны працавалi на заводзе "Форд" або ў прыватных гаспадароў. Жанчыны - на фабрыках вопраткi.

Заробак мужчынаў у канцы 1940-х - пачатку 1950-х гадоў быў вышэйшы за жаночы: ад 80 цэнтаў да $1 за гадзiну ($6,4-8,0 за дзень, да $200 за месяц). Жанчыны атрымлiвалi $0,60 за гадзiну ($4,8 за дзень). На ежу выдаткоўвалi 1 даляр на дзень, арандаваць кватэру каштавала $20-30 у месяц, патрыманы аўтамабiль - ад $500, дом, у залежнасцi ад раёну i выгляду, - ад 3 тыс. да $12 тыс. За лiчаныя гады беларусы набылi сабе дамкi.

Падзеленасць

Свае жылi не толькi ў Саўт-Рыверы, але i ў iншых гарадах Нью-Джэрсi (Пасэйк, Гарфiлд, iрвiнгтан), а таксама Нью-Йорку. У Саўт-Рыверы было самае магутнае паселiшча. Прычым тут жылi прадстаўнiкi аднаго крыла эмiграцыi. Палiтычныя апаненты сялiлiся побач, у гарадку НьюБрансвiк.

У кожнага з гэтых крылаў былi свае маладзёжныя, грамадскiя, спартыўныя, жаночыя арганiзацыi. Нават могiлкi былi розныя. Беларусы СаўтРывера заснавалi свае ў 1956 г. Беларускiя дзялянкi ёсць на могiлках у аўстралiйскiм Мельбурне, у брытанскiх Лондане i Манчэстары; Таронта i Атаве (Канада), у Чыкага, Клiўлендзе, Нью-Йорку. Але выключна беларускiя могiлкi ёсць толькi ў Саўт-Рыверы i iст-Брансвiку.

Царкву будавалi талакой

З часам беларуская грамада ў Саўт-Рыверы пашырылася. У сярэдзiне 1960-х наспела пеабходнасць пабудаваць уласную царкву: да гэтага беларусы праводзiлi службы ў будынку, выкупленым у яўрэйскага камiтэта.

Быў створаны царкоўна-будаўнiчы камiтэт, i за тры гады (1969-1972) на паўднёва-ўсходняй ускраiне горада беларусы пабудавалi прыгажунюцаркву. Самi капалi катлаван, залiвалi падмурак, клалi цаглiны. Дыякан Алег Махнюк на прысядзiбным участку зрабiў купал для царквы, а потым i аздобiў яго.

Праз два гады, у 1974 г., на пляцоўцы побач з царквой быў пабудаваны Беларуска-амерыканскi цэнтр, каб менавiта ў iм праводзiць розныя мерапрыемствы. У тым жа годзе мiж царквой i цэнтрам быў насыпаны Курган-помнiк у гонар змагароў, палеглых за незалежнасць Беларусi. Так i паўстаў цэлы беларускi комплекс у горадзе. З сярэдзiны 1970-х у Саўт-Рыверы праводiлiся беларускiя фестывалi, якiя збiралi па некалькi тысяч чалавек. Фестывалямi цiкавiлiся не толькi беларусы, але i iншыя этнiчныя групы (украiнцы, палякi, чэхi), англамоўныя амерыканцы.

Сёння i заўтра

Царква i Беларуска-амерыканскi цэнтр дзейнiчаюць i сёння. На змену старэйшаму пакаленню прыйшлi iх дзецi i ўнукi. Некаторыя з цяжкасцю гавораць па-беларуску, а выключна па-англiйску, але пачуваюцца беларусамi.

Натуральна, што ў параўнаннi з залатымi 1970-мi колькасць прыхаджанаў у той жа царкве зменшылася. Калi ў 1973 г. прыхаджанамi лiчылiся 350 чалавек, цяпер - крыху болей за 120, а на службу штонядзелю ходзiць каля 40-50 чалавек. За той жа час iмклiва расце колькасць пахаванняў на беларускiх могiлках. Цяпер там больш за 260 магiлаў.

Прысутнiчае беларускасць i на карце горада. Беларускiя прозвiшчы можна адшукаць на цэнтральных гарадскiх могiлках, у назвах вулiц. Адна з вулiц названа ў гонар братоў Шакаў (Шакоўскiх) з Вiлейкi, якiя шмат спрычынiлiся да разбудовы горада ў пачатку ХХ ст.

Беларускiя прозвiшчы ёсць нават на мемарыяльнай дошцы каля мэрыi. У 1970-я гады начальнiкам палiцыi быў беларус Джордж Сыраквас, а мэрам - Уладзiмiр Кулiк. Гэта наш горад.


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах