13.09.2012

 - Газета

На фэсце «Камяніца» выступяць наша «Крамбамбуля» і расійскі гурт «Іван Купала»

У суботу, 15 верасня, у Музеі народнай архітэктуры і побыту адбудзецца штогадовы фестываль «Камяніца». Што чакае гасцей фэсту сёлета і якія змены ў праграме мерапрыемстваў адбыліся ў параўнанні з мінулымі гадамі, мы высветлілі ў прадстаўніка адміністрацыі музея Сяргея Ракава

Павел ДАБРАВОЛЬСКІ, фота аўтара

У суботу, 15 верасня, у Музеі народнай архітэктуры і побыту адбудзецца штогадовы фестываль «Камяніца». Што чакае гасцей фэсту сёлета і якія змены ў праграме мерапрыемстваў адбыліся ў параўнанні з мінулымі гадамі, мы высветлілі ў прадстаўніка адміністрацыі музея Сяргея Ракава:

– Музей народнай архітэктуры і побыту прымае фестываль «Камяніца» ў чацвёрты раз. У параўнанні з мінулым годам праграма мерапрыемстваў пашырылася. Гасцей упершыню будзе чакаць дэфіле ў народных строях. Паказ будзе цягнуцца палову гадзіны на галоўнай сцэне. Затым адбудзецца конкурс на лепшы традыцыйны строй сярод гасцей фэсту. Дарэчы, уваход у старадаўніх касцюмах вольны.

Музей-народнай-архітэктуры-і-побыту

Упершыню ўведзена пляцоўка для аматарскіх музычных гуртоў. Таксама нашым наведвальнікам мы прапаноўваем Горад майстроў. Ён размесціцца ўздоўж вуліцы з сектара «Цэнтральная Беларусь» да сектара «Падняпроўе». Кожны будзе мець магчымасць паспрабаваць сябе ў рамеснай ролі, пачаставацца народнымі стравамі. Кожны майстар павінен прыслаць заяўку і зможа свабодна гандляваць вынікамі сваёй працы. Удзельнікаў зарэгістравалася ўжо шмат. Адна з разынак мерапрыемства – рыцарскі стан.

Падалі заяўкі і шэраг музычных гуртоў. Найбольшую цікавасць выклікаюць наша «Крамбамбуля» і расійскі гурт «Іван Купала». Расіяне запісалі альбом «Радзіма» па матывах палескіх спеваў. Яны завершаць музычную праграму, а пасля – святочны феерверк.

Як даехаць грамадскім транспартам?

– Рэйсавымі аўтобусамі №№ 203, 262, 277, 325, 357 ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя».
– Бясплатным аўтобусам ад прыпынка «Малінаўка-6» (скрыжаванне вуліц Слабадской і Громава) з 11 гадзін. Апошні аўтобус на Мінск ад’язджае ў 22.00.


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах