20.09.2012

 - Газета

Падрабязная праграма з'езда экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў – на www.tio.by

У першы дзень з’езда (24 верасня) удзельнікаў чакаюць прывітальныя словы прадстаўнікоў Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства культуры, Беларускага фонда культуры, ветэранаў беларускага экскурсійнага турызму, а таксама ўзнагароджванне ганаровымі граматамі за вялікі ўклад у станаўленне і развіццё экскурсійнай справы ў Беларусі.

У першы дзень з’езда (24 верасня) удзельнікаў чакаюць прывітальныя словы прадстаўнікоў Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства культуры, Беларускага фонда культуры, ветэранаў беларускага экскурсійнага турызму, а таксама ўзнагароджванне ганаровымі граматамі за вялікі ўклад у станаўленне і развіццё экскурсійнай справы ў Беларусі.

Акрамя гэтага, прафесіяналы пачуюць даклады і выступленні па тэмах «Стан і перспектывы развіцця экскурсійнага турызму ў Беларусі», «Канцэптуальны падыход да экскурсійнай справы. Навукова-метадычнае забеспячэнне экскурсійнай работы і захаванне лепшых дасягненняў беларускага пазнавальнага турызму. Патрэбнасць падтрымкі і стымулявання экскурсійнай работы на дзяржаўным і рэгіянальным узроўні», «Роля і месца пазнавальнага турызму ў  Беларусі. Папулярнасць, прэстыжнасць і эканамічная эфектыўнасць экскурсійнай работы.  Арганізацыя экскурсійнай работы ў турысцкай арганізацыі», «Дзяржаўнае рэгуляванне экскурсійнай работы: нарматыўна-прававая база, дзяржаўныя стандарты  і атэстацыя экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў. Кантроль за якасцю правядзення экскурсій і выкананне заканадаўства  ў экскурсійнай сферы» і іншыя.

На другі дзень (25 верасня) прафесіяналы экскурсійнай працы будуць абмяркоўваць на «круглым стале» такія балючыя пытанні, як «Адлюстраванне падзей беларускай гісторыі ў экскурсіях. Як дасягнуць аб’ектыўнасці, навуковасці, праўдзівасці ў змесце гістарычных і другіх экскурсій» і «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі ў якасці экскурсійных аб’ектаў, іх стан, дасягальнасць, захаванне. Праблемы, звязаныя з рэканструкцыяй і выкарыстаннем помнікаў гісторыі і культуры».

Скончыцца з’езд прыняццем выніковага дакументу і экскурсіяй у Музей народнай архітэктуры і побыту.

Падрабязную праграму мерапрыемства можна бачыць тут: http://www.tio.by/pro/news/15594


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах