04.10.2012

 - Газета

Экскурсаводы канстатуюць крызіс экскурсійнай справы ў Беларусі

Нагадаем, што 24-25 верасня ў Мінску праходзіў з’езд экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў.  Па афіцыйных звестках, у мерапрыемстве прыняло ўдзел каля 150 чалавек. Сярод іх – практыкуючыя экскурсаводы і гіды-перакладчыкі і спецыялісты турбізнеса. У першы дзень кожны дэлегат атрымаў анкету, у якой было прапанавана адказаць на шэраг актуальных пытанняў. Пытанні і адказы выглядаюць наступным чынам.

Нагадаем, што 24-25 верасня ў Мінску праходзіў з’езд экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў.  Па афіцыйных звестках, у мерапрыемстве прыняло ўдзел каля 150 чалавек. Сярод іх – практыкуючыя экскурсаводы і гіды-перакладчыкі і спецыялісты турбізнеса. У першы дзень кожны дэлегат атрымаў анкету, у якой было прапанавана адказаць на шэраг актуальных пытанняў. Пытанні і адказы выглядаюць наступным чынам. 

Ці падзяляеце вы меркаванне, што экскурсійная справа ў Беларусі перажывае крызіс?

• так – 78  

• не – 37.

 Якое месца сярод іншых відаў турызму на сучасным этапе займае пазнавальны турызм?

• недастаткова высокую пазіцыю – 64

• адну з першых – 29

• вядучую – 14. 

З чым звязана недастатковая папулярнасць экскурсій?

• адсутнасць дзяржаўнай падтрымкі – 68

• недастатковая рэклама і прапаганда экскурсій і пазнавальнага турызму – 54

• высокі кошт экскурсійнага транспарту і, як наступства, аўтобусных экскурсій – 46. 

Як вы ставіцеся да абавязковага праслухоўвання экскурсаводаў на маршрутах з мэтай допуску да правядзення экскурсій і кантроля за якасцю?

• падтрымліваю ў дачыненні да пачынаючых экскурсаводаў – 44

• дапускаю ў крайніх выпадках скаргаў і нараканняў – 43

• падтрымліваю – 30

• супраць – 5. 

Ці падтрымліваеце вы ідэю правядзення камп’ютарнага тэсціравання па месцы навучання і павышэння кваліфікацыі экскурсаводаў?

• так – 56

• не – 23. 

Ці падтрымліваеце вы ідэю паэтапнага стварэння ў сталіцы, абласных гарадах і буйных турыстычных цэнтрах Беларусі экскурсійна-метадычных кабінетаў?

• так – 98

• не – 7. 

Ці патрэбны экскурсаводам і гідам-перакладчыкам грамадскія арганізацыі для абмену вопытам, кааперацыі, абароны прафесійных інтарэсаў?

• так – 105

• не – 0.

Па звестках арганізатараў, у астатніх адказах на пытанні анкеты былі выказаны парады, як дапамагаць маладым экскурсаводам, выпускнікам курсаў экскурсаводаў, а таксама якім чынам развіваць па­знавальны турызм у Беларусі.


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах