06.05.2010

 - Газета

Сталіца каралеўскай раскошы

Патсдам – гэта горад замкаў, палацаў і паркаў. Калі вы зберацеся яго наведаць, падрыхтуйцеся – такую раскошу, пачуццё густу, такія маштабы прыгажосці ў адным месцы рэдка дзе сустрэнеш.

Дар’я Гуштын

Патсдам – гэта горад замкаў, палацаў і паркаў. Калі вы зберацеся яго наведаць, падрыхтуйцеся – такую раскошу, пачуццё густу, такія маштабы прыгажосці ў адным месцы рэдка дзе сустрэнеш.

 st1

Гэты горад знаходзіцца за 30 кіламетраў ад Берліна. Звычайная гарадская электрычка давязе вас да гэтага мілага гарадка ўсяго за паўгадзіны і 3 еўра. Пасля імклівага Берліна, які не спыняецца і не заціхае ні на гадзіну, кампактны і ўтульны Патсдам падаецца ідэальным месцам для адпачынку.

Патсдам маленькі, гэта адчуваецца па ўсім навокал. Хоць на карце ён выглядае салідна: шмат азёраў і шмат цікавых месцаў. І каб убачыць усю яго прыгажосць, трэба прысвяціць гэтаму не адзін дзень. Тут пражывае каля 150 000 чалавек, гораду каля 1000 гадоў. Раней ён называўся Славік і,знаходзіўся на славянскіх землях. Дарэчы, Мінск – горад-пабрацім Патсдама!

st2

Адпачынак у «бесклапотным» парку

У Патсдаме – сем паркаў, але самы знакаміты – гэта парк Сан-Сусі. Тут знаходзіцца палац з аднайменнай назвай, што ў перакладзе значыць «без клопатаў». Гэта былая рэзідэнцыя караля Фрыдрыха ІІ, дзе жыў ён сам і яго сям’я. Трэба сказаць, што пабудова палаца прыйшлася не на самыя лепшыя часы Прусіі ў эканамічным плане. Але кароль хацеў усім сваім выглядам паказаць раскошу, магутнасць і статус яго дзяржавы. «Бесклапотны» парк знаходзіцца ў атачэнні багатага ландшафту: вінаграднікі, кветкі, фантаны. Тут шмат турыстаў, але разам з тым мясцовыя жыхары таксама любяць тут адпачываць. st3Таму недзіва ўбачыць фрау, якая забаўляецца са сваім дзіцёнкам на фоне палацаў трохстагоддзевай даўніны. У парку ёсць месца экзотыцы. У свой час немцы пабудавалі тут чайныя домікі на ўзор кітайскіх. У Патсдаме таксама ёсць «руская вёска» Аляксандраўка, дзе да гэтага часу існуе праваслаўная царква. Не перастаеш здзіўляцца багаццю скульптур, якія ў парку Сан-Сусі проста паўсюль – на будынках, фантанах, у аранжарэях… Праўда, час дае пра сябе ведаць і шмат з іх патрабуюць рэканструкцыі. Фінансавы абавязак па аднаўленні помніка на сябе ўзяла дзяржава.

Спякотным летам госці парка любяць сядзець ля фантанаў, дзе ў вадзе жыве сапраўдная рыба ярка-чырвонага колеру.

Тут Фрыдрых ІІ забаўляў прыдворных сваім музіцыраваннем на флейце. У памяць пра гэта ў любое надвор’е ў парку грае флейтыст. Сёння манарх пакоіцца пад плітой у асяродку сваіх любімых сабак. Сярод кветак на яго магіле ляжаць печаныя бульбіны – знак пашаны распаўсюдніку бульбы ў Нямеччыне. У цяжкі часы бульба была адзінай ежай для беднага насельніцтва.

Гісторыя палацаў
 
st4 Патсдам знакаміты таксама пабудаваным у пачатку ХХ стагоддзя палацам Цэцыліенхоф,  які складаецца са 176 пакояў. Прадстаўнічыя жылыя пакоі знаходзіліся на першым паверсе цэнтральнага будынка. Над імі знаходзіліся спальні, гардэробныя і ванныя пакоі. Інтэр’еры палаца адрознівае сціплая элегантнасць дарагіх матэрыялаў. Адзін з пакояў па жаданні кронпрынцэсы Цэцыліі аформлены як пасажырская каюта. У Цэцыліенхофе было падпісана пагадненне аб падзеле Нямеччыны пасля заканчэння Другой сусветнай вайны. Трэба сказаць, што ў 1945 годзе цэнтр горада разбурылі, цудам застаўся некранутым Палац. Пры падрыхтоўцы да Патсдамскай каферэнцыі ўсю маёмасць сям’і кронпрынца, які пакінуў палац ў пачатку 45-га, вывезлі з палаца на бліжэйшую ферму, дзе яна была знішчана пажарам. st6 Недахоп прадметаў інтэр’ера запоўнілі іншымі прадметамі ў стылі той жа эпохі. Кіраўнікі краін-пераможцаў вайны жылі ў пакоях, аформленых шыкоўнаю і рарытэтнаю мэбляй у стылях класіцызма, неаготыкі, што сведчыць пра раскошу і багацце нямецкіх палацаў. Пры падпісанні пагаднення Савецкі Саюз настаяў на тым, каб ва ўнутраным дворыку замка былі пасажаная клумба ў форме чырвонай зоркі. Яе можна ўбачыць і сёння.  

Палацы Патсдама маюць багатую гісторыю. Падчас паспяховых прускіх, а затым нямецкіх заваёўніцтваў іх аздаблялі шыкоўнымі матэрыяламі, якія прывозілі з усяго свету, над імі працавалі нійлепшыя майстры таго часу… Падчас  пройгрышаў іх дзялілі, маёмасць вывозілі за межы, перастаўлялі з палаца ў палац, каб уберагчы…

Цяпер 14 палацаў Патсдама ўяўляюць сабой  масштабны ансамбль архітэктурных помнікаў, выкананых у разнастайных стылях. Большая частка з іх была ўключана ў 1990 годзе ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Рост горада

Імклівы рост насельніцтва Патсдама пачаўся пасля Трыццацігадовай вайны. Разбуральная вайна прывяла да таго, што насельніцтва горада складала ўсяго 700 чалавек. Па сутнасці развіццё Патсдама адбылося з 1653 года, калі курфюрст Фрыдрых Вільгельм задумаў з гэтага горада зрабіць сваю другую рэзідэнцыю. Ён выкупіў закладзеныя гарадскія кварталы. І дзякуючы гэтаму пачалася перабудова старой крэпасці ў Гарадскі палац і аздабленне ландшафта. Чаму менавіта Патсдам? Мелася некалькі прычынаў. Тут была амаль некранутая прырода і багатыя магчымасці для палявання – любімай справы курфюрста. Акрамя таго, тут адсутнічала моцная буржуазія, якая б магла супрацьстаяць двару. Пасля выдання Патсдамскага эдыкта аб верацярпімасці, горад стаў папаўняцца людзьмі. 20 тысяч чалавек, якія перасяліліся сюды, забяспечылі рост эканомікі новай радзімы. Тут нават сфарміраваўся французскі квартал. Французы паўплывалі на развіццё архітэктуры і літаратуры. Пасля Другой сусветнай вайны засталася толькі Французская царква, якая з’яўляецца самай старажытнай з цэркваў, што захаваліся ў гістарычным Патсдаме.

st5

Сённяшні Патсдам – адна з гэта культурных і адукацыйных сталіцаў Нямеччыны. Мясцовы універсітэт прываблівае лепшыя розуму з усяго свету, шматлікія культурныя мерапрыемствы Еўропы адбываюцца менавіта тут.

І горадзе ўдала спалучаецца старажытная архітэктура і сучасны хай-тэк.

Напрыклад, у ХVІІІ стагоддзі дамы ў Патсдаме будавалі ў стылі барока. Першапачаткова стаялі чатыры такія дамы з закругленымі вугламі, але з-за таго, што на скрыжаванне  выходзіла восем вуглоў, яго сталі называць адпаведна Acht Ecken – «Восем вуглоў». На сёння з чатырох дамоў застаўся толькі адзін на скрыжаванні вуліц Швертфегерштрасэ і Фрыдрых-Эберт-Штрасэ. У той жа час будынкі гандлёвых і бізнэсцэнтраў зробленыя па найноўшых тэхналогіях з шкла.

Знакамітыя Брадэнбургскія вароты ёсць не толькі ў Берліне, але і ў Патсдаме. А вось скульптуру падвешанага за рэмені насарога можна ўбачыць толькі тут.


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах