27.05.2010

 - Газета

Браслаў стане эксперыментальна-археалагічнай пляцоўкай

Сёлета Браслаў адзначае сваё 945-годдзе. Святкаванне прыпадае на канец мая, калі ў горадзе традыцыйна адбываюцца «Браслаўскія зарніцы». Гэтай вясной свята набывае шырокі фармат, арганізацыю гістарычнай часткі якога гарадскія ўлады даручылі Браслаўскаму музейнаму аб’яднанню. 29–30 мая ў гістарычным цэнтры Браслава на Замкавай гары адбудуцца дні сярэднявечнай культуры «Меч Брачыслава».

Яна ШЫДЛОЎСКАЯ

Сёлета Браслаў адзначае сваё 945-годдзе. Святкаванне прыпадае на канец мая, калі ў горадзе традыцыйна адбываюцца «Браслаўскія зарніцы». Гэтай вясной свята набывае шырокі фармат, арганізацыю гістарычнай часткі якога гарадскія ўлады даручылі Браслаўскаму музейнаму аб’яднанню. 29–30 мая ў гістарычным цэнтры Браслава на Замкавай гары адбудуцца дні сярэднявечнай культуры «Меч Брачыслава».

 braslВаярства, музыкі, рамеснікі як асноўныя элементы фестываляў сярэднявечнай культуры будуць прысутнічаць і на браслаўскім свяце. Згоду паўдзельнічаць у бугуртах на Замкавай гары далі пяць рыцарскіх клубаў з Віцебскай вобласці, якія ўвасабляюць перыядам XI–XVI стст. Два з іх, «Вангенторн» і «Наглфар», займаюцца вікінгамі, што таксама супадае з гісторыяй Браслава. Ёсць звесткі, што ў горада былі даволі цесныя стасункі са скандынавамі. Ваяры прадэманструюць сваю моц падчас рыцарскіх турніраў, а даведацца, чым займалася войска пасля бітвы, можна будзе ў рыцарскім абозе. Каб у ім размясціцца, удзельнікі мерапрыемства павінны мець гістарычны намёт і начынне для прыгатавання і ўжывання ежы, гістарычныя строі. Музыку сярэднявечча будуць выконваць сталічныя гурты Terrae vagancika, Testamentum Тerrae, Сornucopia, «Няміга».

У рамесніцкай частцы свята прымуць удзел майстры, якія займаюцца рэканструкцыяй старажытных рамёстваў розных перыядаў. Турысты ўбачаць, як апрацоўвалі косці, крэмень і лён, ткалі на вертыкальных кроснах, плялі паясы, пазнаёмяцца са старажытным пісьменствам і ганчарствам ранняга і сталага Сярэднявечча, даведаюцца, як рознымі архаічнымі метадамі здабывалі агонь.

Адметнасцю фестывалю стане яго навуковая частка. У свяце прымуць удзел гісторыкі і археолагі Мікола Плавінскі, Мікола Крывальцэвіч, Сяргей Тарасаў, Андрэй Кіштымаў, якія займаюцца эксперыментальнай археалогіяй на высокім навуковым узроўні. Кожны з іх падрыхтаваў асабістую праграму. Пройдуць стэндавыя прэзентацыі, археолагі распавядуць аб методыцы археалагічнага раскопу, пакажуць метады кансервацыі керамікі. «Мы не імкнёмся да колькасна высокага ўзроўню фестываляў Наваградка, Нясвіжа, Заслаўя, – кажа адзін з арганізатараў свята Валеры Зінкевіч. – Бо гэта такая машына, якую цяжка арганізаваць, раскруціць, а пасля ўтрымаць. Мы робім акцэнт на змест і пастараемся правесці невялічкі лакальны якасны фэст».

Уваход на тэрыторыю Замка будзе платным. Дарослы квіток каштуе тры тысячы, дзіцячы – паўтары. У турыстаў, якія прыедуць самастойна, будзе магчымасць размясціцца ў намётавым гарадку на турыстычнай базе «Браслаўскія азёры». Па пытаннях размяшчэння і харчавання можна звяртацца ў турыстычны аддзел Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах