03.06.2010

 - Газета

“Беларусы ў Вялікабрытаніі”

Сёлета пабачыла свет кніга гісторыка Наталлі Гардзіенка «Беларусы ў Вялікабрытаніі». Ідэя яе стварэння належыць Згуртаванню беларусаў у Вялікабрытаніі, якія звярнуліся ў ЗБС «Бацькаўшчына» ў пошуках аўтара. Наталля, аўтар кнігі«Беларусы ў Аўстраліі» і рэдактар «Беларусаў у Аргенціне», пачала працу над новым выданнем у 2005 годзе.

Яна ШЫДЛОЎСКАЯ

Сёлета пабачыла свет кніга гісторыка Наталлі Гардзіенка «Беларусы ў Вялікабрытаніі». Ідэя яе стварэння належыць Згуртаванню беларусаў у Вялікабрытаніі, якія звярнуліся ў ЗБС «Бацькаўшчына» ў пошуках аўтара. Наталля, аўтар кнігі «Беларусы ў Аўстраліі» і рэдактар «Беларусаў у Аргенціне», пачала працу над новым выданнем у 2005 годзе.

w2Кніга распавядае аб нашых суайчынніках, якія пачалі прыязджаць у Вялікабрытанію ўжо ў XV стагоддзі. Мэты іх візітаў былі самыя розныя: ад падарожжаў да іміграцыі. Так, Вялікабрытанію наведвалі Радзівілы і апошні кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Дзейнасці ў Вялікабрытаніі грамадскіх арганізацый беларусаў, якія належалі да пасляваеннай хвалі беларускай іміграцыі, надаецца асаблівая ўвага. Аўтар падрабязна спыняецца і на рэлігійным жыцці брытанскіх беларусаў і распавядае аб асаблівасцях дзейнасці праваслаўнай і каталіцкай цэркваў.

Крытыкі назвалі кнігу Наталлі Гардзіенка сапраўдным дапаможнікам для турыста, які хоча наведаць беларускія месцы ў Вялікабрытаніі. Маршрут можа быць пракладзены праз усе Брытанскія выспы. Тыя ж месцы, якія вартыя асаблівай увагі беларускага турыста, вынесены аўтарам у асобны раздзел. «Гэта і Парлямэнт, які наведвалі і ранейшыя дыпляматы, і прадстаўнікі Рэчы Паспалітай, такія як Станіслаў Панятоўскі, і дзе пазней ладзіліся адмысловыя прыёмы ў гонар беларусаў і 25 сакавіка, – піша аўтар у прадмове да раздзела «Беларускія месцы ў Вялікабрытаніі». – Гэта і брытанскі музэй, дзе захоўваюцца выданні Францыска Скарыны… Гэта і Альбэрт-Хол ды заля Вэстмінстэрскай катэдры, дзе выступалі беларусы…” Гэтаксама аўтар раіць абавязкова наведаць Беларускі дом у Лондане – першы ўласны беларускі будынак на Захадзе, які стаіць на Пэн Роуд, 52. Вартыя ўвагі дамы Святого Кірылы, Святога Пятра і Беларуская бібліятэка і музей імя Ф.Скарыны на Холдэн Роуд у Лондане. Па словах аўтаркі, гэта рэальныя месцы беларускай пры сутнасці ў Лондане і Вялікабрытаніі.

“Шляхам Купалы – шляхам Коласа”  

У кніжнай калекцыі выдавецтва “Рыфтур” з’явілася новае выданне – даведнік “Шляхам Купалы – шляхам Коласа”. Дзякуючы кнізе, можна скласці сапраўдны літаратурны маршрут па мясцінах у Беларусі і па-за яе межамі, датычных жыцця і творчасці песняроў нашай зямлі.

Даведнік падзелены на дзве часткі. Першая вядзе жыццёвым і творчым шляхам Янкі Купалы. Маршрут пачынаецца ў Вязынцы, дзе ў невялічкім фальварку летам 1882 года нарадзіўся Іван Луцэвіч. Сёння тут месціцца філіял Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы. У кнізе змешчаны апісанні знакавых у жыцці пісьменніка месцаў: Радашковічы, дзе хрысцілі Купалу, хутар Акопы, дзе пісаліся паэмы “Магіла льва” і “Паўлінка”, Ляўкі на Аршаншчыне, дзе стаіць адноўленая Купалава дача і “Шэўрале” пісьменніка 1937 года. Мінскія адрасы Янкі Купалы дазволяць скласці тэматычную экскурсію па горадзе, якая можа пачацца ці скончыцца наведваннем Літаратурнага музея.

Купалаў маршрут сягае за межы нашай краіны. “Нашаніўскі” перыяд у жыцці пісьменніка звязаны з Вільняй. Даведнік дапаможа знайсці тыя вуліцы і будынкі, дзе калісьці працаваў Янка Купала. У Пецярбургу, дзе ў выдавецкай суполцы “Загляне сонца і ў наша аконца” выйшаў першы паэтычны зборнік “Жалейка” і адбылася тэатральная пастаноўка “Паўлінкі”, варта наведаць Васільеўскі востраў. Тут, у 45 доме на 4-й лініі Янка Купала некалькі год кватэраваў у прафесара Браніслава Эпімаха-Шыпілы. У даведніку падаюцца і іншыя адрасы, без якіх экскурсія па Купалавым Піцеры будзе няпоўнай.

Другая частка даведніка прысвечана Якубу Коласу. Маршрут шляхам яго жыцця ідзе паўз адноўленыя і музеефікаваныя цяпер мемарыяльныя сядзібы Акінчыцы, Альбуць, Ласток. Апошняя, дарэчы, была апісана пісьменнікам у паэме “Новая зямля”. Варта наведаць восьмы і апошні прытулак сям’і Міцкевічаў – Смольню. Тут Якуб Колас працаваў над знакамітымі творамі “Сымон-музыка”, “На ростанях”, якія ўвайшлі ў класіку беларускай літаратуры. У даведніку чытач знойдзе падрабязнае апісанне “Шляха Коласа” – мастацка-мемарыяльнага комплекса ўздоўж дарогі Стоўбцы – Мікалаеўшчына. Над ім працавалі мастакі-разьбяры па дрэве, стварыўшы драўляныя скульптуры галоўных герояў творчасці Коласа.

Карыснай для турыста інфармацыяй стануць змешчаныя ў даведніку парады, як даехаць да той ці іншай мясціны. Акрамя таго, у кнізе чытач знойдзе адрасы Літаратурных музеяў Янкі Купалы і Якуба Коласа, а таксама іх філіялаў, якія працуюць у розных кутках Беларусі.

Даведнік багата ілюстраваны сучаснымі і архіўнымі здымкамі.

“Welcome to BELARUS!”

Новое издание краткого путеводителя по Беларуси рассчитано на иностранных туристов и особенно подходит для тех, кто приехал в страну впервые. Краткие сведения о городах, информация об инфраструктуре и качественные иллюстрации теперь доступны на английском языке.  

Путеводитель содержит исторические сведения о крупнейших, красивейших и древнейших городах Беларуси. Визитной карточкой страны стали замки и дворцы Мира, Новогрудка и Несвижа, архитектура Гомеля и Могилева, соборы Гродно, Витебска, Полоцка.  Среди живописных фотографий турист найдет иллюстрированные карты городов с нанесенными на них достопримечательностями. Возможности хорошего отдыха на страницах издания предлагают Национальные парки: в тексте указаны их месторасположение и предоставляемые услуги. Туристический потенциал Беларуси заключен в богатейшей природе, которая позволяет заниматься активным и экотуризмом, охотой и рыбалкой. Путеводитель укажет, где можно увидеть самобытные белорусские традиции и познакомит с выдающимися личностями, нашими земляками, прославившими Беларусь за рубежом. Путеводитель содержит адреса и телефоны гостиниц в разных городах Беларуси, а также полезную информацию о стране, в том числе номера телефонов экстренных служб и адреса находящихся у нас иностранных посол


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах