24.06.2010

 - Газета

Свята ў Акопах

Фестываль бардаўскай песні «Купалаўскія вакацыі» адбыўся ўпершыню. Са сцэны, усталяванай на пляцоўцы філіяла Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы ў Акопах, гучалі гітара, віяланчэль, флейта і скрыпка. З 17 фіналістаў-удзельнікаў фестывалю прызы атрымалі сямёра.

Яна ШЫДЛОЎСКАЯ, фота Мікіты ЧУРСІНА

Фестываль бардаўскай песні «Купалаўскія вакацыі» адбыўся ўпершыню. Са сцэны, усталяванай на пляцоўцы філіяла Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы ў Акопах, гучалі гітара, віяланчэль, флейта і скрыпка. З 17 фіналістаў-удзельнікаў фестывалю прызы атрымалі сямёра.

sv Акопы, што на Лагойшчыне, называюць творчай калыскай Янкі Купалы. Тут былі напісаны найбольш знакамітыя Купалавы творы «Бандароўна», «Магіла льва», «Паўлінка», «Бандароўна». З 1909 па 1926 год тут жыла маці паэта, да якой ён прыязджаў на вакацыі. Таму і фестываль атрымаў назву «Купалаўскія вакацыі». Заспяваць свае песні і песні на вершы Купалы барды прыехалі ў Акопы ў суботу, 19 чэрвеня. Аднак арганізатары адзначаюць, што фестываль пачаўся значна раней – цягам некалькіх месяцаў ішлі адборачныя туры, і да фінальнага дайшлі толькі 17 музыкаў. І песні, і выканаўцы былі непадобнымі адно да аднаго. Да ўдзельнікаў ставілася адзінае патрабаванне: творы мусілі гучаць па-беларуску. Па словах арганізатараў, на Беларусі няма беларускамоўных фестываляў бардаўскай песні, і адзіная беларускамоўная «Бардаўская восень» адбываецца па-за межамі краіны.  

Журы, у якое ўвайшлі дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Алена Мацевасян, музычны крытык Надзея Кудрэйка, літаратурны аглядальнік, паэт і пісьменнік Людміла Рублеўская, паэт і бард Вольга Акуліч і іншыя, вызначыла пераможцаў у шасці намінацыях. Прыз «Гран-пры» атрымаў бард з Мінску Андрэй Касцень. «Лепшая песня» была ў барда і інструменталіста Яўгена Барышнікава. У намінацыі «Лепшае спалучэнне тэксту і музыкі» перамог Максім Знак. «Лепшая песня на словы Янкі Купалы» прагучала ў выкананні дзявочага гурта SCALES. За «Лепшую прэзентацыю песні» быў узнагароджаны Цімафей Авілін. Прыз глядацкіх сімпатый атрымаў гурт «Рэлікт». Спецыяльны прыз ад радыё ОНТ – арганізацыя канцэртаў – адышоў да гурта «Скрыжалі». Уручаць падарункі пераможцам дапамагаў прадстаўнік выдавецтва «Рыфтур» Мікіта Чурсін.

Для ўдзельнікаў і гасцей фестывалю выступалі спецыяльна запрошаныя госці: Вольга Акуліч і гурт Alta Mente.

Фестываль адбыўся па ініцыятыве Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, пры дапамозе Лагойскага райвыканкама, Цэнтральнага камітэта беларускага прафсаюза работнікаў культуры, і пры падтрымцы газет «Беларусь Сегодня», «Туризм и отдых», кампаніі «Экстрим TV» і народнага тэатра «Жывое слова» пры педагагічным універсітэце імя Максіма Танка.

«Гэтым фестывалем мы імкнуліся звярнуць увагу моладзі да беларушчыны і беларускай літаратурнай спадчыны, – адзначыла Алена Мацевасян. – А таксама паспрыяць развіццю ўнутранага турызму, каб у экскурсійныя маршруты часцей уключаліся мясціны, звязаныя з нашымі землякамі». 


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах