17.06.2010

 - Газета

З Мінска ў Кушляны

Апошняя мая аўтобусная вандроўка ў Кушляны навяла мяне на думку распрацаваць маршрутную экскурсію з Мінска ў Кушляны, на паэтаву сядзібу. Розных цікавостак па дарозе сустрэнем багата. Вандроўку гэтую варта пачынаць з Цэнтральнай, Кастрычніцкай, плошчы. На ёй якраз ёсць памятны знак «Пачатак усіх дарог». Вось ад гэтага знака і выправімся з Мінска. Гэтак шчасліва склалася, што праз згаданы пляц у другой палове XIX стагоддзя і да апошняй вайны пралягала вуліца Юр’еўская. Яна ішла між цяперашнімі праспектам Незалежнасці (даўней Захар’еўскай) і Інтэрнацыянальнай (даўней – Хрышчэнскай), паралельна ім.

Уладзімір Содаль

b1 Апошняя мая аўтобусная вандроўка ў Кушляны навяла мяне на думку распрацаваць маршрутную экскурсію з Мінска ў Кушляны, на паэтаву сядзібу. Розных цікавостак па дарозе сустрэнем багата. Вандроўку гэтую варта пачынаць з Цэнтральнай, Кастрычніцкай, плошчы. На ёй якраз ёсць памятны знак «Пачатак усіх дарог». Вось ад гэтага знака і выправімся з Мінска. Гэтак шчасліва склалася, што праз згаданы пляц у другой палове XIX стагоддзя і да апошняй вайны пралягала вуліца Юр’еўская. Яна ішла між цяперашнімі праспектам Незалежнасці (даўней Захар’еўскай) і Інтэрнацыянальнай (даўней – Хрышчэнскай), паралельна ім. Дакладна вядома, што ў 1888 годзе на гэтай вуліцы ў доме Гурвіча, на кватэры свайго мінскага калегі Вяржбіцкага часова жыў Францішак Багушэвіч. У Мінск яго прывялі юрыдычныя клопаты.

Сённяшняму пілігрыму з Мінска трэба распавесці і паказаць на ацалелых фотаздымках, якім бачыў Мінск Ф.Багушэвіч у канцы XIX стагоддзя, як была забудавана цяперашняя цэнтральная гарадская плошча. Варта таксама згадаць, што з Мінска паходзіла жонка паэта, што былі ў Багушэвічаў якіясь сваякі на Мінскай Барысаўшчыне. Пасля такой інфармацыі экскурсія садзіцца ў аўтобус і кіруецца ў Кушляны праз вуліцу Інтэрнацыянальную. Па дарозе згадваем Манюшкаў дом. Ф.Багушэвіч цікавіўся жыццёвым і творчым лёсам славутага кампазітара Станіслава Манюшкі, збіраў пра яго звесткі для этнографа, фалькларыста, музыказнаўца Яна Карловіча.

Далей можна згадаць пра помнік палацава-сядзібнай архітэктуры – сядзібу Ваньковіча і сядзібу Луцэвічаў, дзе ў 1890–1891 гадах жыла сям’я будучага паэта Янкі Купалы... На гэтым лапіку колісь была і сядзіба пачынальніка новай беларускай літаратуры Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Францішак Багушэвіч тое-сёе чытаў з Марцінкевічавых твораў. Вось Багушэвічавы словы: «Здарывалася і мне чытаць ксёнжачкі, хоць і не надта старыя, друкаваныя нават, якогась пана Марцінкевіча...»

Гэтая Багушэвічава згадка патрабуе ад экскурсавода кароткага каментара. Прынамсі, хоць такога: Францішак Багушэвіч згадвае пра Дуніна-Марцінкевіча ў сваёй «Прадмове» да «Смыка беларускага» 1894 года выдання. Азначэнне – «якогась пана Марцінкевіча» – гаворыць, што Францішак Багушэвіч не меў поўнага ўяўлення пра жыццёвы і творчы шлях аўтара «Пінскай шляхты». Не ведаў, што Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч быў блізкі да юрыдычнага свету. Пэўны час нават працаваў чыноўнікам мінскай кансісторыі, у мінскім крымінальным судзе, ведаў усю паднаготную тагачасных, яшчэ дарэформенных судоў і, мабыць, першы ў беларускай літаратуры выставіў на белы свет судовых кручкатвораў таго часу.

Францішак Багушэвіч любіў падарожжы, любіў вандроўкі. Ён аўтар адной з турыстычных песень.У 1888 годзе Багушэвіч прыязджаў з Вільні ў Мінск чыгункаю. Але ён ведаў і стары Віленскі тракт. Аснова яго трасіроўкі захавалася і сёння. У Мінску ёсць вуліца Старавіленскі тракт. Далей ён ішоў паўз Свіслач, праз Скулаўку (цяпер Прымор’і) на Радашкавічы. Мінаючы ля Радашкавічаў Мігаўку, варта згадаць яе колішняга гаспадара Аляксандра Уласава – шматгадовага рэдактара-выдаўца газеты «Наша ніва». Ён захапляўся Багушэвічам, чые прадмовы да «Дудкі беларускай», «Смыка беларускага» былі накіроўныя ў яго асветніцкай выдавецкай дзейнасці.

 


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах