16.06.2010

 - Газета

Аніматары ў даспехах

У нашай краіне цікавасць да ваенна-гістарычнай рэканструкцыі пачала ўзрастаць яшчэ за савецкімі часамі. Тады гэтай цікавасцю невялікіх груп па інтарэсах ўсё і абмяжоўвалася. З распадамCаюза распачаўся новы этап: з’явіліся арганізацыі людзей, якія дэталёва вывучалі сярэднявечныя строі, кухню, побыт.

Павел Дабравольскі,  фота Яўгеніі Правалінскай

У нашай краіне цікавасць да ваенна-гістарычнай рэканструкцыі пачала ўзрастаць яшчэ за савецкімі часамі. Тады гэтай цікавасцю невялікіх груп па інтарэсах ўсё і абмяжоўвалася. З распадам Cаюза распачаўся новы этап: з’явіліся арганізацыі людзей, якія дэталёва вывучалі сярэднявечныя строі, кухню, побыт.

r1

Заснавальнікі

У вытокаў рэканструкцыі стаіць постаць Зміцера Несцюка. Менавіта ён – заснавальнік самага буйнога клуба пачатку 90-х «Сэрца Дракона», ад якога адгалінавалася большасць сучасных. Увесну 1999 г. клуб перайменаваўся ў «Ордэн Паўночнага Храма». Сваю ўвагу яны засяродзілі на рэканструкцыі манаскага Ордэна тампліераў. Зараз у няспыннага Зміцера новы праект. Палац дзяцей і моладзі, дзе базірууецца клуб, не бачыў яго ўжо некалькі гадоў. Надзея, што стала ля стырна «Ордэна Паўночнага Храма» пасля сыходу Зміцера, сціпла звяртае ўвагу на тое, што выразнага кіраўніка клуб сёння не мае. «У нас парламенцкая рэспубліка», – кажа  яна з  усмешкай.

...Мы гутарылі с Надзеяй травеньскім надвячоркам. Побач дзяўчына займалася шыццём сукенкі для бліжэйшага фэсту, што пройдзе пад Ракавам. Яна дапаўняла размову Надзеі. Усе эскізы адзення, рэцэпты страў рупліва адшукваюцца «па пэўных каналах» і не адыходзяць ад сярэднявечных арыгіналаў. Сукенку можна пры жаданні зрабіць за пару дзён. Поўны «хэнд мэйд». У палацы ёсць невялічкая сталярная. «Металёвая ж зброя і амуніцыя робіцца на трактарным заводзе», – адказаў на мой запыт адзін з удзельнікаў клуба, што слухаў нашу размову.

Нашчадкі Літвы

r2 Напрыканцы 90-х у краіне з’яўляецца шэраг выразна нацыянальных клубаў. Буйным рухам па адраджэнні ліцвінскай культуры з’яўляецца магілёўскі клуб ваенна-гістарычнай рэканструкцыі «Барысфен». Гэта добраахвотнае гісторыка-асветніцкае і фізічна-спартыўнае аб'яднанне моладзі, якое паўстала 14 снежня 1998 года. Праца клуба накіравана на выхаванне нацыянальнай свядомасці, адраджэнне ліцвінскай ідэі ды фізічнае выхаванне моладзі. Клуб займаецца адраджэннем і рэстаўрацыяй рыцарскіх традыцый сярэднявечнай Літвы: зносін, адзення, зброі, даспехаў; арганізацыяй і правядзеннем народных і гістарычных свят. Ад пачатку і дагэтуль клуб праводзіць заняткі па вывучэнні вайсковай рыцарскай справы, кавальскага майстэрства.

У 1998 годзе ў Мінску паўстае клуб «Княжы Гуф». Ён займаецца рэканструкцыяй нашай мінуўшчыны часоў Вялікага княства Літоўскага. Праз год клуб выступіў ініцыятарам стварэння Канфедэрацыі рыцарскіх клубаў «Рыцары Вялікага Княства». Асноўны напрамак дзейнасці «Княжага Гуфа» – рэканструкцыя ліцвінскіх даспехаў. Я сустрэўся з заснавальнікам і кіраўніком клуба Хведарам Міхеевым. Знешне ён падобны да Януша Радзівіла, вялікага гетмана Вялікай Літвы. Ён распавёў, што першыя даспехі былі зроблены ў 1995 годзе і падараваны кавярні «Грунвальд», дзе знаходзяцца і цяпер. «На жаль, – кажа ён, – афіцыйная гісторыя нашых земляў пачынаецца з 1917 года. Яна вельмі запалітызавана. Тыя, з кім сябравалі, – паказаныя ворагамі, з кім ваявалі – сябрамі. Як можна выкрасліць з гісторыі злачынствы Івана Грознага, Аляксея Міхайлавіча, Пятра Першага на нашай зямлі? Няўжо можна забыцца на вайну 1648–1667 гадоў, калі «брацкай» Масквой забіта больш за палову продкаў-ліцвінаў, спаленыя амаль усе гарады і мястэчкі?» Размаўлялі мы не надта доўга, але за гэты час я зразумеў: у гэтага чалавека сапраўды баліць сэрца за родны край. У бліжэйшых планах Хведара падрыхтока да Грунвальдскага фэсту. Менавіта ён займаецца адборам ахвотных паўдзельнічаць у юбілейным мерапрыемстве. У Польшчу ад нашай краіны дэлегавана больш за дваццаць клубаў. Гэта вельмі шмат. За некалькі дзён да паездкі запланаваны святочныя шэсці-мітынгі ў Мінску і Горадні. Цікава будзе паглядзець на такую колькасць сярэднявечных вояў у поўнай амуніцыі.

З клубаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі трэба таксама адзначыць мінскае «Дзікае паляванне». Вытрымка з статута мінчукоў: «Усе уваходзячыя ў «Дзікае паляванне рыцары сапраўднымі ліцвінамі з’яўляюцца і ганарліва нясуць у сэрцах сваіх памяць дзяржавы сваёй загінулай і гонар сваіх продкаў». Што тут можна дадаць?

r3

Аніматары ў даспехах

Дзейнасць падобных клубаў аматарская. Нават Хведар Міхееў сказаў, што яго клуб можна назваць гуртком па інтарэсах. Большасць клубаў не абышла камерцыя. Клубы выстаўляюць на продаж вынікі сваёй працы: адзенне, амуніцыю, зброю, посуд. Без ваенна-гістарычных клубаў не абыходзіцца ніводнае вялікае дзяржаўнае мерапрыемства: дзе самі па сабе, дзе поруч з партызанамі-чырвонаармейцамі, дзе з сучаснымі забаўляльнымі калектывамі яны дапамагаюць стварыць святочны настрой і заняць час гледачоў. Калі на пачатку 90-х рыцарскі рух сапраўды ўспрымаўся як нешта цалкам ўзнёслае і нават вытанчанае, дык сёння рыцары, на жаль, становяцца проста аніматарамі. І не заўсёды якаснымі. Памятаецца адзін з фэстаў. Маршал адной з каманд, што вяленька стаялі адна да адной, чакаючы бургуту (бой «сценка на сценку»), выходзіць уперад і што ёсць моцы выдае: «Да здравствует Наука! Да здравствует Прогресс!! Слава нашей партии – ЦК КПСС!!!» Паўза. І гледачы і супернікі ў нямым шоку. І каманда падтрымлівае: «Ликует весь народ! Ликует пионерия! Сегодня в гости к нам пришёл – Лаврентий Палыч Берия!» Не хочацца каментаваць… На жаль, насамрэч мэта большасці клубаў – менавіта ў забаўленні публікі.

Сёння клубы, што займаюцца рэканструкцыяй нашай гісторыі і культуры – хутчэй выключэнне. Добрая знаёмая з Ліды, з якой пашчасціла ў свой час разам вучыцца на журфаку, займаецца рэканструкцыяй крыжацкай эпохі. Яна з клуба «Osterode». Як шмат яна можа казаць аб яго дзейнасці! Сапраўды, шматлікія паходы, удзелы ў разнастайных фэстах – вышыня рамантыкі! Калі поўнасцю паглыбляешся ў тую эпоху, эпоху герояў, калі слова «гонар» было не пустым гукам, дык разумееш, што сёння мы маглі мець іншы свет, іншую Еўропу, іншую краіну. Маглі, але не маем, таму што сапраўдных рыцараў перамаглі аніматары ў даспехах.

 

Рыцарские фестивали в Европе

Бельгия

Средневековый праздник Ommegang Pageant, 3–5 июля, Брюссель
События этого традиционного праздника, проходящего с 1549 года, разворачиваются в районе Нижнего города. Обязательным считается присутствие королевской семьи в первый день праздника, когда проходит большой костюмированный парад. На площади можно будет увидеть рыцарей в доспехах и соревнующихся лучников и арбалетчиков. В программе – уличные театрализованные представления, фольклорный праздник и фестиваль национальной бельгийской кухни. Если не удастся поучаствовать в празднике в Брюсселе, то на Ommegang Pageant можно посмотреть и в небольших городах по всей Бельгии, где не надо будет заранее резервировать билеты.

Подробности:
http://www.ommegang.be

Дания

Фестивали викингов, 6 – 21 июля, Йелс
Летом в Дании проходит много фестивалей викингов, которые известны прежде всего батальными сценами и ремесленными ярмарками. Фестиваль в Йелсе отличается от подобных даже названием. «Хроники викингов» – такое название соответствует прежде всего исторической основе фестиваля, организаторы которого максимально точно стремятся воссоздать историческую реальность. Фестиваль проходит в старинном открытом городском амфитеатре с видом на озеро. Сухопутные баталии и сцены из жизни викингов зрители смогут увидеть в этом амфитеатре, а водные батальные сцены и лодочные состязания – на озере.

Подробности:
http://www.jelsvikingespil.dk

Хорватия

Средневековый фестиваль, 24 – 28 июля, Рабац
Средневековый фестиваль, который проходит каждый год в конце июля в курортном Рабаце, идеально вписывается в архитектуру этого города. 24 июля фестиваль откроется костюмированным парадом, тогда же начнет работать и огромная средневековая ярмарка, где можно будет приобрести товары ручной работы местных ремесленников. 27 июля состоятся самые зрелищные рыцарские парад и турнир. В эти дни обязательно следует отведать национальные хорватские блюда, приготовленные по старинным рецептам и посмотреть выступления «бродячих» музыкантов и комедиантов на улицах и площадях города.

Подробности:
http://www.tzg-rab.hr
http://www.fjera.hr

 


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах