27.06.2013

 - Газета

Новы экскурсійны маршрут правядзе турыстаў па мясцінах паўстання Кастуся Каліноўскага

Арганізатар вядомага Фэста экскурсаводаў Цімох Акудовіч прэзентаваў экскурсійны маршрут па мясцінах паўстання 1863 года. Удзельнікi першай экскурсіі праехаліся праз такія месцы як Плябань, Латыголь, Вялікая Сэрвач, Даўгінава, Альковічы, Уладыкі і Малыя Бесяды. Маршрут распрацаваны сумесна з Еўрапейскім кансорцыумам, а тэкст экскурсіі ўжо адпраўлены ў Нацагенцтва па турызму.

Яніна CЯДЗЕЛЬНІК, фота Сяргея ГОЛІКА

Арганізатар вядомага Фэста экскурсаводаў Цімох Акудовіч прэзентаваў экскурсійны маршрут па мясцінах паўстання 1863 года. Удзельнікi першай экскурсіі праехаліся праз такія месцы як Плябань, Латыголь, Вялікая Сэрвач, Даўгінава, Альковічы, Уладыкі і Малыя Бесяды. Маршрут распрацаваны сумесна з Еўрапейскім кансорцыумам, а тэкст экскурсіі ўжо адпраўлены ў Нацагенцтва па турызму.

Аўтарам экскурсіі з’яўляецца Цімох Акудовіч і яго творчая каманда. Ідэя належыць Васілю Грыню. Сутнасць праграмы ў тым, каб паглядзець на гістарычныя падзеі 1863-64 гадоў як мага падрабязней і з розных бакоў. Дарэчы, на канец ліпеня краязнаўца са Слоніма Дзяніс Юрчык рыхтуе 2-ю серыю з цыкла краязнаўчых экскурсій, прысвечаных паўстанню 1863 года. Абедзьве экскурсіі адрозніваюцца ад сучасных хутка-анімацыйна-забаўляльных паездак сур’ёзным і грунтоўным метадычным і навуковым падыходам. Вынікі работы – два метадычных дапаможніка, распрацаваныя па правілах афармлення экскурсіі, з ілюстрацыйным матэрыялам.

паўстанцы-зачытваюць-маніфест

Па-першае, трэба адзначыць, што рэгіён,  дзе будзе праводзіцца экскурсія, не вельмі аблюбаваны турыстамі. Але маршрут спецыяльна складваўся так, каб пазнаёміць беларусаў з важнымі месцамі ў гісторыі краіны. Маршрут па адлегласці не вельмі далёкі, у суме выходзіць каля 250-ці кіламетраў. Каб зрабіць экскурсію гістарычна найбольш дакладнай, Цімох Акудовіч выкарыстоўвае вельмі шмат дакументальных сведак, успамінаў і біяграфій.

Першая бітва паўстання 1863 года на Беларусі адбылася недалёка ад вёскі Плябань – першага прыпынку падчас экскурсіі. Тут група наведвае мясцовы касцёл сярэдзіны XIX стагоддзя і магілу паўстанцаў.

Наступны пункт экскурсіі – царква ў вёсцы Латыголь, пабудаваная ў 1770-х гадах. У красавіку 1863 года па дарозе ля царквы прамаршыравала каля 20 паўстанцаў. Што яны тут рабілі – дагэтуль невядома. Але можна прыблізна ўявіць сабе, што яны спыніліся каля царквы і зачыталі маніфест.

Вёска Вялікая Сэрвач таксама важны пункт эскурсіі. Там размяшчаўся цэнтр вялікіх шляхецкіх уладанняў Козел-Паклеўскіх, якія таксама ўдзельнічалі ў паўстанні. Гэта вядомая шляхецкая фамілія, якая жыла на гэтых землях да 1939 года. Тут знаходзіцца і іх радавая ўсыпальніца. Больш-менш захавалася таксама кузня Козел-Паклеўскіх. Можна меркаваць, што менавіта тут кляпаліся косы для паўстання.

Яшчэ адзін прыпынак падчас экскурсіі – касцёл у вёсцы Даўгінава. Перад гэтым касцёлам таксама зачытвалі маніфест паўстання. Маршрут праходзіць і праз касцёл у вёсцы Альковічы, пабудаваны ў неагатычным стылі. Гэты стыль быў вельмі папулярны ў той час.

Важная бітва паўстанцаў адбылася таксама каля вёскі Уладыкі. Паўстанцы размясціліся тут, каб адпачыць, але ж на гэтым месцы адбылася нечаканая сустрэча з рускімі войскамі. Бітва была непадрыхтаваная, таму паўстанцаў поўнасцю разбілі. Было забіта каля 70 паўстанцаў. Усіх пахавалі ў агульнай магіле, да якой таксама падыходзяць экскурсанты. Калі тэрыторыя належала Польшчы, гэтае месца было вельмі вядомым. Зараз месца не такое і папулярнае, як у 1930-х гадах. Але даглядаецца і сёння. Нядаўна тут паклалі новую памятную пліту.

Апошнім прыпынкам падчас экскурсіі з’яўляецца ліпавая алея ў вёсцы Малыя Бесяды. Менавіта тут аднойчы яшчэ малады Янка Купала сустрэўся з былым паўстанцам Зігмундам Чыховічам, знакамітым рэвалюцыянерам. Яны шмат часу правялі ў размовах, і Янка Купала часта ўзгадваў Зігмунда ў сваіх ўспамінах. Відавочна, што ўсе гэтыя размовы моцна паўплывалі на станаўленне Янкі Купалы як беларускага паэта. 


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах