26.09.2013

 - Газета

У выдавецтве «Рыфтур» выйшла кнiга «Беларусь у Магдэбургскiм праве»

«Беларусь у Магдэбургскім праве». Такую назву мае новая кніга славутага пісьменніка і журналіста Яўгена Сяргеевіча Гучка. Выданне знаёміць чытача з паняццем і зместам Магдэбургскага права – адной з вядомых сістэм гарадскога самакіравання, якая склалася ў XII–XIII стст. у нямецкім горадзе Магдэбургу…

Аляксей ШАЛАХОЎСКІ

«Беларусь у Магдэбургскім праве». Такую назву мае новая кніга славутага пісьменніка і журналіста Яўгена Сяргеевіча Гучка. Выданне знаёміць чытача з паняццем і зместам Магдэбургскага права – адной з вядомых сістэм гарадскога самакіравання, якая склалася ў XII–XIII стст. у нямецкім горадзе Магдэбургу…

Першым сярод сучасных беларускіх гарадоў Магдэбургскае права атрымала Берасце (1390). Другім беларускім горадам, які атрымаў поўнага «магдэбурга», быў Слуцк (1441); далей ішлі Высокае (1494), Полацк (1498), Менск (1499)… За год да другога падзелу (1792) паспелі атрымаць Магдэбургскае права Ашмяны, Воўпа, Вугор, Геранёны, Пераброддзе, Прывалка, Цырын і Шарашова. Магдэбургскае права далей мяжы паміж ВКЛ і Масковіяй распаўсюджання не мела.

Аўтар распавядае, што ў 1565 годзе г. Ваганаў атрымаў Магдэбургскае права, але ніякіх звестак пра гэтае паселішча на сённяшні дзень аўтарам не выяўлена.

Адначасова даюцца не­ка­торыя кароткія звесткі адносна назвы, гісторыі, культуры, архітэктуры, літаратуры і іншых галін грамадства і асобы беларускіх «магдэбуржцаў». Кніга раз­лічана на шырокае кола чытачоў. Яна зацікавіць гісторыкаў, краязнаўцаў і журналістаў, а таксама студэнцкую моладзь.

Наклад кнігі 100 асо­бнікаў. Цудоўнае афармленне зроблена мастачкай Аленай Дашкевіч.

Каб набыць кнігу, трэба звярнуцца да аўтара: тэл. 252-30-96.


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах