10.03.2011

 - Газета

МАСЛАбойка ў бiблiятэцы, або Рэпетыцыя Масленiцы

Ужо чацвёрты сезон запар паэтычны тэатр "Арт.С" запрашае на свае вечарыны ўсiх прыхiльнiкаў нацыянальнай культуры. Лiтаратурнамузычныя iмпрэзы тэатра звычайна адбываюцца ў сталiчнай бiблiятэцы iмя Цёткi. З задавальненнем дадаю: пры поўным аншлагу. Мне на мабiльнiк прыйшло караценькае SMS-паведамленне: "Масленiца: iмпрэза не з бойкай, а з МАСЛАбойкай, 25.02 у 18.00, Талбухiна, 12а. Запрашаю! А.Масла".

Мiраслава СУЛЬДЗiНА

Ужо чацвёрты сезон запар паэтычны тэатр "Арт.С" запрашае на свае вечарыны ўсiх прыхiльнiкаў нацыянальнай культуры. Лiтаратурнамузычныя iмпрэзы тэатра звычайна адбываюцца ў сталiчнай бiблiятэцы iмя Цёткi. З задавальненнем дадаю: пры поўным аншлагу. Мне на мабiльнiк прыйшло караценькае SMS-паведамленне: "Масленiца: iмпрэза не з бойкай, а з МАСЛАбойкай, 25.02 у 18.00, Талбухiна, 12а. Запрашаю! А.Масла".

8--5

Што ж, адрас знаёмы: зусiм нядаўна ў гэтай бiблiятэцы адбывалася прэзентацыя новай кнiгi казачнiцы Алены Масла, цяпер галоўнага рэдактара часопiса "Бярозка" (а раней у яе творчай бiяграфii быў нейкi час працы ў нашай газеце).

Была заўважана прамая сувязь памiж святам Масленiца i прозвiшчам Масла, i таму вечарына была нiбыта iмянной, а Алена выступала як гаспадыня свята. Дарэчы, другая вядучая - Наталля Бучынская - у дзявоцтве таксама Масла. А сярод выступаючых назiралася яшчэ некалькi цёзак по прозвiшчу (хаця б па лiнii мацi). Так што рэальна атрымалася сапраўдная МАСЛЕнiца.

Было тут i фальклорнае гуканне вясны ў выкананнi Таццяны Пладуновай з гуртам "Этна-суполка" БДУ культуры i мастацтваў; i цiкавае апавяданне знаўцы беларускiх традыцый iрыны Клiмковiч аб гiсторыi i традыцыях Масленiцы; i выступ дэбютантак паэтычнага тэатра "Арт.С" Наталлi Бенiцэвiч, Марыны Весялухi, Алены Мальчэўскай, Алены Хахель, якiя красамоўна i з добрым гумарам давялi, што першы блiн не заўсёды комам i як трэба есцi блiны; i вясёлыя конкурсы з не менш вясёлымi прызамi. Прысутныя мелi магчымасць пазнаёмiцца з вельмi няўрымслiвай, жвавенькай, але ж вее-ельмi гламурнай авечкай Адэляй, прыгоды якой друкуюцца ў "Бярозцы". Яе прадставiла Наталля Бучынская. Адэля прымала самы непасрэдны ўдзел ва ўручэннi прызоў, якiя ж, дарэчы, сама i прыгатавала: блiны ядомыя, з вельмi мудрагелiстай назвай, i неядомыя - з назвай яшчэ больш мудрагелiстай, накшталт "гламурна-экстравагантныя" цi нешта падобнае. За атрыманне неядомых - вязаных рознакаляровых сурвэтачак ў форме блiна - змагаўся не адзiн удзельнiк конкурсу, бо яны застануцца на доўгую памяць.

Паэтка Аксана Спрынчан i музыкант i гiсторык Яраш Малiшэўскi з гумарам распавялi, як у iхняй сям'i на зары яе iснавання разбiралiся з гэтым прадуктам: блiн цi аладка? Гэта быў сапраўдны майстар-клас па выпечцы блiноў, замешаных на вершах, музыцы i гумары.

Сэнс выслоўя "да цешчы на блiны" на прыкладзе сваёй сям'i i сваiмi вершамi (вельмi сiмпатычнымi!) раскрыла прысутным бiблiятэкарка i маладая цешча з Барысава Людмiла Захарэвiч.

Дарэчы, якая ж Масленiца без блiноў? Блiны прыносiлi з сабой i выступоўцы, былi яны i ў якасцi прызоў за правiльныя адказы на загадкi. А яшчэ - пяклiся проста ПАСЛЯ ПАДЗЕi МАСЛАбойка ў бiблiятэцы, або Рэпетыцыя Масленiцы побач з вядучымi на электрычнай патэльнi, па чатыры адразу. Згодна з дамоўленасцю, пяклi iх па чарзе тыя, хто ўжо паказаў, расказаў, адспяваў свой "нумар".

Пераходзячы фартух, што, як было паведамлена, прыехаў непасрэдна з iтальянскай хлебапякарнi, надаваў надта важны выгляд добраахвотным кухарам. Галоўны рэдактар выдавецтва "Мастацкая лiтаратура" i паэт Вiктар Шнiп, якi, як сцвярджаюць, здольны ранiцай лiтаральна да працы напячы блiноў - проста так, крыху нерашуча падышоў да цудапатэльнi: у мяне дома, маўляў, зусiм не такi "агрэгат". Але ж са сваёй задачай справiўся блiскуча.

Неяк мiж iншым Алена Масла правяла "мiнi-прэзентацыю" i чарговага нумара свайго часопiса, i... новай кнiгi казак з назвай "Як панi Чаротная на госцi ў Палангу бегала" - казачныя гiсторыi з жыцця дапытлiвай жабкi-рапухi-вандроўнiцы.

Правобразамi галоўнай гераiнi i астатнiх дзеючых асоб сталi насельнiкi Чырвонай кнiгi Беларусi: чаротная рапуха, глейнiк невядомы, дазорца-уладар, жамчужнiца звычайная, рыбец i шмат якая Дарэчы, якая ж Масленiца без блiноў? Блiны прыносiлi з сабой i выступоўцы, былi яны i ў якасцi прызоў за правiльныя адказы на загадкi. А яшчэ - пяклiся проста побач з вядучымi на электрычнай патэльнi, па чатыры адразу. Згодна з дамоўленасцю, пяклi iх па чарзе тыя, хто ўжо паказаў, расказаў, адспяваў свой "нумар". Алена Масла з Юрасём Нератком ствараюць музычны блiн iншая рэдкая жыўнасць. Як i належыць у казцы, яны знаёмяцца, разважаюць пра жыццё, сябруюць i нават жэняцца...

А журавiнавым кiсялём - улюбёным напоем жабак з новай кнiгi - змаглi пачаставацца ўсе жадаючыя.

Кнiга выйшла зусiм нядаўна ў "Мастацкай лiтаратуры" у серыi "Казкi XXI стагоддзя". Трэба адзначыць, што серыя заснавана таксама Аленай Масла ў час працы ў гэтым выдавецтве.

Так што МАСЛАсвята, на мой погляд, удалося на славу.

...А яшчэ ведаеце што грэла душу? Усе размаўлялi на роднай мове, на добрай беларускай лiтаратурнай - не штучнай - мове.


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах