12.05.2011

 - Газета

На «Дударскі фэст» прыедуць госці з Германіі, Швецыі, Польшчы

Сёлета юбілейны «Дударскі фэст – 2011» адметны прыездам трох замежных зорак сярэднявечнай і фальклорнай музыкі – гуртоў Fidelius (Германія), Hedningarna (Швецыя) і Open Folk (Польшча).

Сёлета юбілейны «Дударскі фэст – 2011» адметны прыездам трох замежных зорак сярэднявечнай і фальклорнай музыкі – гуртоў Fidelius (Германія), Hedningarna (Швецыя) і Open Folk (Польшча).

dud-fest Нямецкі гурт Fidelius складаецца з трох чалавек, якія выконваюць старадаўнюю нямецкую музыку на старых музычных інструментах – дудэльзаках, шалмеях, фідэлях, барабанах і цыстрах. Музыкі шукаюць забытыя песні ў архівах бібліятэк, а потым прапануюць іх слухачам. «Фідэліусы» працуюць над перакладам старых песен нямецкіх сорбаў, мова якіх, дарэчы, падобна на беларускую. 

Часткова шведскі, часткова фінскі фольк-гурт Hedningarna заснаваны ў Швецыі ў 1987 годзе. Музыкі граюць сумесь электроннай і рок-музыкі з элементамі старадаўняй скандынаўскай народнай музыкі.

Польскі гурт сярэднявечнай еўрапейскай і фолькавай музыкі Open Folk быў таксама заснаваны ў 1987 годзе. У рэпертуары гурта прысутнічаюць свецкая, танцавальная і рэлігійная музыка Сярэднявечча, рэнесанса і барока, а таксама традыцыйны еўрапейскі фальклор. Музыкі выкарыстоўваюць старадаўнія інструменты розных краін свету – флейты, дуды, фідэлі, віолы да гамба, кельцкія арфы, лютні, перкусіі, клавесін.

Апроч замежных музыкаў гасцей дударскага фэста чакае сустрэча са знакамітымі беларускімі дударамі і гуртамі сярэднявечнай музыкі. Ніжэй прапануем вашай увазе праграму «Дударскага фэста – 2011».

12 мая

19.00 – канцэрт у Палацы ветэранаў (вул. Я.Купалы, 21): Essa (Беларусь), «Стары Ольса» (Беларусь), Litvintroll (Беларусь).

На канцэрце будуць прысутнічаць спецыяльна запрошаныя госці – удзельнікі гурта Hedningarna.

Кошт квіткоў: 20 000–30 000 руб.

13 мая

19.00 – сольны канцэрт Hedningarna (Швецыя) у Палацы ветэранаў (вул. Я.Купалы, 21).

Кошт квіткоў: 25 000–40 000 руб.

14 мая

Канферэнцыя «Захаванне дударскай традыцыі на Усходзе Еўропы» (Валожынскі раён). У праграме: афіцыйная частка з дакладамі даследчыкаў, неафіцыйная частка – сумесны нямецка-шведска-беларускі джэм-сэйшн.

15 мая

12.00 – канцэрт у музейным комплексе «Дудуткі»: Fidelius (Германія), «Стары Ольса» (Беларусь), Irdorath (Беларусь).

18.00 – заключны канцэрт у клубе «Рэактар» (вул. В.Харужай, 29): Fidelius (Германія), «Стары Ольса» (Беларусь), «Кашлаты Вох» (Беларусь), Testamentum terrae (Беларусь). Спецыяльны госць – Open Folk (Польшча).

Кошт квіткоў: 20 000–40 000 руб.

Квіткі можна набыць у падземным пераходзе на плошчы Якуба Коласа, каля ГУМа, у клубе «Рэактар», Палацы ветеранаў, у музычнай краме Iron Dream і інш.


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах