04.08.2011

 - Газета

Фірма «Гісторыя-Тур» памяняла дырэктара, але пакінула ранейшы курс на развіццё беларускай тэмы ў турызме

Арт-дырэктар кампаніі Зміцер Сасноўскі паведаміў, што пасаду дырэктара зараз займае Таццяна Бардзіна.

Адар’я ГУШТЫН

Арт-дырэктар кампаніі Зміцер Сасноўскі паведаміў, што пасаду дырэктара зараз займае Таццяна Бардзіна.

Дагэтуль яна працавала ў галіне нерухомасці – была юрыстам у буйной фірме. Пасля выкупіла частку сядзібы «Бянюны» ў Ашмянскім раёне і стала адным з сузаснавальнікаў «Гісторыі-Тур». Дзве другія часткі сядзібы належаць Алегу Галіцкаму і Андрэю Пяткевічу. «Сядзіба – гэта наш сямейны бізнэс, – кажа спадарыня Бардзіна. – Мы запланавалі яе рэканструкцыю. Працуем з вядучымі беларускімі архітэктарамі. На тэрыторыі сядзібы будзе музей, кафэ, гасцініца – гэта будзе шматфункцыянальны комплекс для адпачынку». Яна адзначае, што «Гісторыя-Тур» будзе працягваць працаваць у ранейшым накірунку – развіццё беларускай тэмы ў турызме. «Да таго ж мы плануем пашырыць наш міжнародны аддзел. Зараз мы ўжо знайшлі партнёраў у Літве і Польшчы, працуем яшчэ ў накірунку Украіны. Новыя туры будуць зарыентаваныя паказаць нашу агульную гісторыю і традыцыі».

У той жа час былы дырэктар Алесь Кушнер распавядае, што пакінуў турыстычны бізнэс з-за складанай эканамічнай сітуацыі. «У нас зімой, калі звычайна турысты не вельмі актыўныя, былі поўныя маршруты. А цяпер, у сезон, сітуацыя значна пагоршылася, хоць шмат грошай было ўкладзена ў распрацоўку маршрутаў, рэкламу... Сёння турыст некалькі разоў падумае: адправіцца на экскурсію – ці купіць каўбасы ў краме, бо заробкі абясцэніліся. І нейкага аптымістычнага прагнозу для турыстычнай сферы у мяне, па шчырасці, няма». Новую дырэктарку спадар Кушнер характарызуе станоўча. «Яна даўно ў бізнэсе, мае вялікі досвед. Думаю, што фірма працягне сваё развіццё».

1dba89bdf4c5

Дарэчы, ужо днямі з’явіцца новы маршрут. Ягоная назва – «Фальваркі Ракаўскага графства». Распавядае арт-дырэктар Зміцер Сасноўскі: «Новы тур будзе ўключаць у сябе наведванне сядзібы Язэпа Янушкевіча, агляд гістарычнай экспазіцыі. Далей мы накіруемся ў сядзібу «Свет пчолаў» – там турысты змогуць убачыць увесь працэс прыгатавання мёду, а таксама паспрабаваць найлепшыя гатункі. Пасля ў нас запланаваны актыўны адпачынак у сядзібе «Ганна» – катанне на рэтра-аўтамабілях, конях, брычках – і нават верталёце. Там жа будзе дэгустацыя народных страў і напояў, а таксама танцы пад жывую музыку». Для турыстаў прапануюць замовіць тур цалкам або па частках. Спадар Сасноўскі дадае, што найбольшым попытам зараз карыстаюцца аўтобусныя вандроўкі на выходныя і маршрут «Рыцарскі падворак».


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах