04.08.2011

 - Газета

Дзе шукаць чортавы жорны і божую печ?

Хутка на паліцах беларускіх кнігарняў з’явіцца кніга «Культавыя і гістарычныя валуны Беларусі». Навукова-папулярнае выданне ўбачыла свет у выдавецкім доме «Беларуская навука» дзякуючы фінансавай падтрымцы Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі. У кнігі – 5 аўтараў: член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук, дырэктар Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі доктар геолага-мінералагічных навук Аляксандр Карабанаў; вядомыя археолагі, кандыдаты гістарычных навук Людміла Дучыц і Эдвард Зайкоўскі; навуковы супрацоўнік Беларускага навукова-даследчага геолага-разведачнага інстытута Міністэрства прыродных рэсурсаў Валерый Вінакураў і журналіст Ірына Клімковіч.

Адказ падкажа кніга «Культавыя і гістарычныя валуны Беларусі»

Людміла ДРЫК,
фота Сяргея ПЛЫТКЕВIЧА

Хутка на паліцах беларускіх кнігарняў з’явіцца кніга «Культавыя і гістарычныя валуны Беларусі». Навукова-папулярнае выданне ўбачыла свет у выдавецкім доме «Беларуская навука» дзякуючы фінансавай падтрымцы Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі. У кнігі – 5 аўтараў: член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук, дырэктар Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі доктар геолага-мінералагічных навук Аляксандр Карабанаў; вядомыя археолагі, кандыдаты гістарычных навук Людміла Дучыц і Эдвард Зайкоўскі; навуковы супрацоўнік Беларускага навукова-даследчага геолага-разведачнага інстытута Міністэрства прыродных рэсурсаў Валерый Вінакураў і журналіст Ірына Клімковіч.

Дарэчы, археолаг Людміла Дучыц і журналістка Ірына Клімковіч – сааўтары «Сакральнай геаграфіі Беларусі», што ўбачыла свет у выдавецтве «Літаратура і мастацтва» вясной 2011 года. Даследчыцы збіралі матэрыял для сваёй працы больш за дзесяць гадоў і не толькі ў бібліятэках, але і ў вандроўках па Беларусі, дзе нястомна даследвалі найбольш патаемныя куточкі Радзімы. «Дзеючыя асобы» кнігі – узгоркі, крыніцы, рэкі, азёры, балоты, дрэвы, гарадзішчы і селішчы, курганы, дарогі і, вядома ж, камяні. А новая кніга цалкам прысвечаная гэтым магутным і маўклівым сведкам шматвяковай гісторыі Беларусі.

IMG_4066

Чаму менавіта камяні сталі тэмай даследвання? Что такога цікавага ды адметнага ў беларускіх камянях? З такімі пытаннямі я звярнулася да Ірыны Клімковіч.

– Культавых камянёў у Беларусі вельмі шмат. Даследчыкі падзяляюць іх на некалькі асобных груп: гэта камяні-следавікі, камяні – краўцы і шаўцы, ёсць валуны, якія, як сцвярджаюць мясцовыя паданні, насамрэч з’яўляюцца скамянелымі людзьмі ці жывёламі, камяні-капішчы, чортавы камяні, камяні з ямкамі і паглыбленнямі, каменныя крыжы... І ведаеце, пра кожную катэгорыю можна напісаць асобную кніжку! – упэўнена адказвае мая суразмоўца.

На жаль, мноства беларускіх валуноў было знішчана ў час меліярацыі, будаўніцва аўтадарог, нагадвае спадарыня Клімковіч. Музей валуноў, створаны пры Інстытуце геалагічных навук Акадэміі навук Беларусі, быў адчайнай спробай навукоўцаў выратаваць незвычайныя помнікі. Дзякуючы іх намаганням некаторыя з культавых валуноў патрапілі у спіс матэрыяльнай і духоўнай спадчыны Беларусі.

– Разумееце, – тлумачыць Ірына Клімковіч, – валуны – помнікі не толькі матэрыяльнай, але і духоўнай культуры, бо з імі звязаны шматлікія мясцовыя легенды і паданні, а гэта – наш сапраўдны духоўны скарб.

Пра асаблівае стаўленне беларусаў да камянёў нагадваюць звычаі вілейскіх плытагонаў XIX стагоддзя: праплываючы каменныя парогі на Віліі, яны не забывалі «пачаставаць» грозных вартаўнікоў хлебам і соллю, кідаючы іх у ваду. І для вернасці хуценька прамаўлялі: «Хлеб-соль прымі, а мяне прапусці». Пра гэта сёння можна даведацца толькі з пісьмовых крыніц, а вось назвы асобных культавых камянёў народная памяць захавала да нашых дзён: Божы След, Чортавы Жорны, Волат, Божая Печ, Хата Краўца. Ды й стужачкі і хусткі, навязаныя на Сцёп-камяні ля вытокаў Віліі, не такія ўжо і старыя...


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах